Беларускі рэжым можа пастаўляць зброю талібам праз Індыю пры каардынацыі РФ
Прадстаўнікі «Талібану» могуць весці перамовы аб закупках у Беларусі ўзбраення і беспілотнікаў, а пасярэднікам у здзелках нібыта можа выступаць Індыя.
Пра гэта паведамляе афганскі тэлеканал Afghanistan International са спасылкай на былых высокапастаўленых чыноўнікаў.
Паводле крыніц канала, кантакты паміж талібамі і Мінскам актывізаваліся пасля візіту міністра абароны «Талібану» Мулы Якуба ў Маскву і пагаднення з Расіяй у сферы бяспекі.
Суразмоўца канала ў Кабуле сцвярджае, што ўзаемадзеянне з Беларуссю адбываецца пры каардынацыі Расіі, а Мінск без згоды Масквы на такую вайсковую здзелку нібыта не пайшоў бы. Цікавасць талібаў да дронаў і ўзбраення звязваюць з абвастрэннем адносін з Пакістанам і неабходнасцю ўзмацнення абароны.
Post #25718
2.31K
