З санкцый ЗША выключылі беларуску, звязаную з продажам зброі
Грамадзянку Беларусі Таццяну Пратоповіч выключылі з санкцыйнага спісу ЗША.
У красавіку 2024 года яна трапіла пад санкцыі як дырэктарка кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd.
Паводле Мінфіна ЗША, кампанія ўваходзіла ў сетку іракскай Black Shield Company for General Trading, якая займалася продажам зброі.
У тым ліку зброя закуплялася ў падсанкцыйнага беларускага вытворцы «Кідма Тэк». Прычыны выключэння Пратоповіч з санкцыйнага спісу ў рашэнні Мінфіна ЗША не названыя.
Post #25651
2.1K
