😮 У Рэчыцы за ідэалогію і моладзь на «Беларуснафце» цяпер адказвае ўладальнік кувалды ПВК «Вагнер»
Спецыялістам па ідэалагічнай і моладзевай палітыцы на прадпрыемстве структуры «Беларуснафты» стаў Уладзімір Габроў — кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Скіф».
У роліку Рэчыцкага ўпраўлення тэхналагічнага транспарту Габроў паказаны за працоўным сталом, а ў іншых публікацыях ён пазначаны як супрацоўнік ідэалагічнай службы.
Яшчэ нядаўна Габроў працаваў на вытворчасці, а шмат гадоў кіруе цэнтрам дапрызыўнай падрыхтоўкі «Скіф». Перад поўнамаштабнай вайной ён заклікаў украінскіх вайскоўцаў здавацца, а летам 2022 года адкрыта рэкламаваў набор у расійскую ПВК «Вагнер».
У 2023 годзе Габроў атрымаў ад прадстаўніка «Вагнера» кувалду з сімволікай групоўкі — той самы сімвал, які стаў вядомы пасля пазасудовых распраў наймітаў. Пазней ён зрабіў яе экспанатам музея ў Рэчыцкай гімназіі.
Post #25581
2.35K

