🙏ЗСУ перадалі каля 4 тон прадуктаў жыхарам акупаваных Олешак.
Украінскія вайскоўцы з дапамогай дронаў даставілі прадукты на 100 загадзя вызначаных месцаў у горадзе.
Перадачу гуманітарнай дапамогі праз Дняпро пачалі яшчэ ў сакавіку, да аперацыі далучыліся марпехі, Нацгвардыя і памежнікі.
Паводле кіраўніка Херсонскай АВА Аляксандра Пракудзіна, расійскія вайскоўцы збіваюць дроны з дапамогай, забіраюць прадукты, а часам перапрадаюць іх.
За атрыманне гуманітарных пакункаў акупанты таксама затрымліваюць мясцовых жыхароў і, паводле Пракудзіна, катуюць іх.
Post #25502
2.27K