У Івесі разбураецца мост каля «цэнтра Еўропы»
У вёсцы Івесь Глыбоцкага раёна паказалі мост, апоры якога літаральна рассыпаюцца — бетон абсыпаўся, а вонкі выйшла арматура.
Збудаванне праходзіць паміж двума азёрамі, і яго стан выклікае сур’ёзныя асцярогі.
Побач знаходзіцца аграсядзіба «Цэнтр Еўропы» і пазначаны геаграфічны цэнтр Еўропы.
Навокал — прыгожыя азёры і турыстычныя аграсядзібы, але інфраструктура сустракае гасцей зусім не турыстычным выглядам.
Пакуль людзі спрабуюць развіваць гэты край для турызму, мост да папулярнага месца працягвае разбурацца.
Post #25470
2.38K