🎃 Пад Брэстам вырас 240-кілаграмовы гарбуз-волат.
Незвычайны ўраджай сабраў фермер з вёскі Малыя Сухарэвічы Брэсцкага раёна. На ягоным участку вырас гіганцкі гарбуз вагой каля 240 кілаграмаў — і плод працягвае павялічвацца.
Гаспадар расказвае, што вырошчваў гарбуз паводле арганічнай тэхналогіі. Для падкормкі выкарыстоўваў калій, кальцый і фосфар.
Цяпер вынесці такога волата з агарода будзе няпроста: без некалькіх памочнікаў і спецыяльнай тэхнікі дакладна не абысціся. А колькі кашы, пірагоў і іншых страў можна прыгатаваць з аднаго такога гарбуза — застаецца толькі падлічыць.
Post #25428
2.08K
