🇱🇹🤷♂Літва з 1 лістапада 2026 года спыняе прыём заявак на ВНЖ праз візавыя цэнтры ў Босніі і Герцагавіне, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане.
Рашэнне прынята праз пагрозы інтарэсам дзяржаўнай бяспекі, але іх характар не ўдакладняецца. Для беларусаў зроблена асобнае выключэнне: падаваць дакументы на ВНЖ можна будзе ў Арменіі і Грузіі.
Улады Літвы тлумачаць гэта неабходнасцю захаваць магчымасць найму рабочай сілы з Беларусі.Такім чынам, беларусам прапануюць падавацца на літоўскі ВНЖ праз гэтыя дзве краіны.
Post #25416
2.36K