TGViewer
Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі @vikipedyja · 215 subscribers
Post #38 189
Зараз рыхтую для Забі зяпу допіс пра тое, як цяпер па ўсяму сьвету працягваюць дыскрымінаваць ЛГБТКІ+ асобаў ды прымаць новыя дыскрымінацыйныя законы (Уганда, Вугоршчына, Нігерыя).

Мая тэорыя была ў тым, што нягледзячы на тое, што амерыканскія ды эўрапейскія медыя малююць выяву вартасьці роўнага стаўленьня да квір-асобаў, у сьвеце іх правы асабліва не зьмяняюцца.

І я быў рады памыліцца. Графік ніжэй паказвае, як шмат існавала (ды існуе) краінаў у якіх наяўнасьць гамасэксуальных стасункаў — парушэньне закону. І як за апошнія 33 гады такіх краін стала меней амаль у два разы (113 у 1990-м ды 64 сёньня). Нядаўна, напрыклад, квірныя стасункі сталі легальнымі ў Сінгапуры, Анголе, Габоне ды Бутане.

Увогуле карысны артыкул, мне вось здавалася, што большасьць такіх забаронаў у Азіі, а апынулася, што лідар — Афрыка, там амаль палова ўсіх забаронаў.

Нагадваю, што яшчэ 29 год таму ў Беларусі крымінальна караліся гамасэксуальныя стасункі. За «мужеложество» давалі ад 3 да 5 гадоў турмы
  • ❤ 7
More from @vikipedyja
  1. Jul 31, 2024Доўгі час я сюды нічога не пісаў. Але часам яны вяртаюцца, і павяртаўся й я. Што тут у нас…
  2. Feb 23, 2024Здзейснілася! Нарэшце ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'явілася свая электронная біблія…
  3. Jan 19, 2024Што значыць «бываюць добрыя выпускі»?
  4. Jan 18, 2024Нікога не хацеў абразіць, але...
  5. Jan 17, 202429. Зіма ў Лунінецкім раёне (ідэнтыфікавана вёска Бараўцы і горад Лунінец) 1-3 — Падрыхтав…
  6. Jan 17, 2024Сябры, глядзіце што знайшоў! Анталёгію беларускага джазу! Яшчэ і з гісторыямі пра аўтараў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →