TGViewer
Channel Public Channel
Verbarium

Verbarium

@verbarium_by

Кветнік словаў
Subscribers
1.91K
Photos
1.4K
Videos
3
Links
14
Recent Posts 20 shown
Post #1505 229
Клю́шня / Klušnia / Pincer / Клешня

Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы.

А ракі як мага задзіраюць клюшні ўгору, стараюцца ўхапіць сваімі абцугамі за палец. Ваданосаў.
  • 👍 30
Post #1504 542
Шкляр / Šklar / Glazier / Стекольщик

Рабочы, які ўстаўляе шкло.

— Маўчы, майстра! — перапыніла маці Кастуся. — Шкляр гэтакі! Тымі кавалачкамі, што валяюцца на гары, хіба толькі ў хляве акенца затуліш. Рылько.
  • 👍 73
Post #1503 619
Пагалóска / Pahałoska / Rumor / Молва

Чуткі, размовы, якія перадаюцца.

Пра Швеца ішла пагалоска, што ён цішком кожны дзень прыкладваецца да чаркі, а на людзях нават не можа глядзець на гарэлку. Гурскі.
  • 👍 86
Post #1502 714
Раўналежны / Raŭnaležny / Parallel / Параллельный

Размешчаны ў адным кірунку з чым‑н.; які па ўсёй сваёй даўжыні знаходзіцца на роўнай адлегласці ад чаго‑н.

Тут якраз ішла вялікая грунтавая дарога, раўналежная да шашы. Чорны.
  • 👍 89
Post #1501 809
Кóстачка / Kostačka / Ankle / Щиколотка

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі, шчыкалатка.

Было коўзка, ногі па костачкі грузлі ў гліне. Карпаў.
  • 👍 76
Post #1499 901
Рэ́пка / Repka / Kneecap / Коленная чашечка

Надкаленная косць.
  • 👍 111
Post #1498 1K
Мýлкі / Mułki / Stiff / Жесткий

Які муляе, цвёрды.

Падушка здавалася мулкай, дрэнна ўзбітай, і Мар’яна некалькі разоў папраўляла яе, перакідвала на другі бок. Стаховіч.
  • 👍 86
Post #1497 973
Жазлó / Žazło / Staff / Жезл

Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служылі сімвалам улады, ганаровага становішча, звання.

Бог падарожжаў і гандлю Гермес у крылатых сандалях, у запыленым плашчы, з жазлом у руцэ глядзіць на вас з нябёсаў. Дайнека.
  • 👍 79
Post #1496 1.03K
Сцяблó / Ściabło / Stem / Стебель

Надземная частка травяністай расліны, якая нясе на сабе лісце, кветкі і плады.

Узяўшы кветку, Наташа убачыла, што сцябло зломана. Гарбук.
  • 👍 88
Post #1495 1.03K
Разóра / Razora / Furrow / Борозда

Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай; прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н.

З дарогі звярнулі Андрэй з Апанасам на поле і ішлі разораю праз маладое жыта. Пестрак.
  • 👍 77
Post #1494 1.1K
Аблямóўка / Ablamoŭka / Trim / Оторочка

Абшыўка па краях палоскай з іншага матэрыялу.

Карункавая аблямоўка на каўнерыку надавала сукенцы асаблівы святочны выгляд. ШІ.
  • 👍 93
Post #1493 1.18K
Пóдскакам / Podskakam / Skipping / Вприпрыжку

Падскокваючы (бегчы, перамяшчацца).

Дзяўчынка не стала чакаць, пакуль адыдзе аўтобус — пабегла подскакам, на адной назе, далей. Сачанка.
  • 👍 88
Post #1492 1.13K
Пóдбегам / Podbieham / At a run / Бегом

Вельмі хутка, падбягаючы (рухацца, перамяшчацца).

Жарнавік хадзіў подбегам, вечна спяшаўся — ці то на вытворчы аб’ект, ці на станцыю. Пестрак.
  • 👍 83
Post #1491 1.13K
Абалóнка / Abałonka / Shell / Оболочка

Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), верхні слой чаго-н., покрыўная тканка.

Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару.
  • 👍 100
Post #1490 1.15K
Стрэ́мка / Stremka / Splinter / Заноза

Востры, тонкі кавалачак дрэва, асколак шкла, металу, які залез пад скуру.

У пяце была стрэмка, хлопец паспрабаваў выцягнуць яе, ды мізэрны кончык ніяк не даваўся ў пальцы. Быкаў.
  • 👍 82
Post #1489 1.27K
Сніць / Śnić / To dream / Видеть сон

Бачыць сон (сны), бачыць у сне.

А ты разважліва стаіш,
Бы нейкі сон дзівосны сніш.
Колас.
  • 👍 98
Post #1488 1.33K
Шкéльца / Škielca / Piece of glass / Стеклышко

Асколак або кавалак шкла.

Народ кінуўся за Ганнаю ў завулак, пакідаючы сляды на гарачай, як прысак, зямлі, уціскаючы драбнюткія шкельцы ад пабітых акон у асфальт. Гурскі.
  • 👍 88
Post #1487 1.28K
Праця́г / Praciah / Continuation / Продолжение

Тое, што прадаўжаецца; частка чаго‑н., прадаўжэнне.

Доўгая вулачка паміж платамі была працягам гэтай сцежкі. Чорны.
  • 👍 94
Post #1486 1.4K
Бляхáр / Blachar / Tinsmith / Жестянщик

Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі або крые бляхаю дах.
  • 👍 101
Post #1485 1.37K
Страхáр / Strachar / Roofer / Кровельщик

Рабочы, які крые стрэхі.

У нейкую далёкую і невядомую для мяне Ятвезь бацька панёс страхарам грошы. Мы павінны былі ім яшчэ з восені. Яны крылі нашу хату. Адамчык.
  • 👍 106
Older posts →

About this channel

How can I read @verbarium_by without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Verbarium: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Verbarium have?
Verbarium (@verbarium_by) has 1.91K subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Verbarium know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →