🎉 Віншаванні з Днём маці раздавалі валанцёры Школы міру сярэдняй школы №3 г. Старыя Дарогі на вуліцах горада, на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Вучні грунтоўна рыхтаваліся да свята. Сімвалам дня абралі МАТУЛІНУ КАШУЛЮ. У беларускай культуры кашуля не проста адзенне. Гэта сімвал матчынай любові і пяшчоты. Гэта мамін надзейны абярэг на жыццёвым шляху.
💐 Няхай наш падарунак стане цёплым напамінам пра непарыўную сувязь з дарагім чалавекам! Няхай гэты дзень напоўніцца глыбокай павагай, шчымлівай настальгіяй і цеплынёй да мамы!
Post #163148
787
Forwarded from Новости Стародорожчины







