Шрифтовой проект Ольги Лучанок «Gareza» с курса #tdwintermediate
Работа над семейством Gareza основана на изучении египетских шрифтов XIX века. Особое внимание уделялось Breitte Fette Egyptienne от Shelter и Giesecke, с широкими, тёмными и грубыми символами, а также с заметным контрастом, крупными засечками и выразительным ритмом круглых (о, с, е) и резких механических форм. В процессе создания Black сохранилась историческая структура букв без модернизации. А латиница и кириллица разрабатывались в тесной связи, что придало Gareza уникальность. Само семейство включает 4 начертания: Light, Regular, Bold, и Black. Благодаря широким знакам и коротким выносным элементам, Gareza идеально подходит для заголовков и баннеров.
Родной язык Ольги—беларуский, поэтому мы также попросили Олю написать о своём шрифте и на беларуском языке тоже:
Шрыфтавая сям’я Gareza пачалася з даследавання егіпецкіх шрыфтоў 19 стагоддзя. Мяне асабліва захапіў Breitte Fette Egyptienne, выдадзены Shelter and Giesecke: даволі шырокі, цёмны і грубы, з заўважным кантрастам, буйнымі засечкамі і выразным рытмам круглых (о, с, е) і рэзкіх механістычных формаў.
Цягам курсу даўжэй за ўсё я працавала над стылем Black: было цікава знайсці выразна чорныя формы, але захаваць гістарычную структуру літары. З самага пачатку адмовілася ад „мадэрнізацыі“, то бок ніякіх гіганцкіх пастак для кропель, празмернага кантрасту і падобнага. Лацінка і кірыліца распрацаваныя ў цеснай сувязі адна з адной. Вырашэнні, прынятыя ў кірыліцы, паўплывалі на лацінку і яшчэ больш аддалілі Gareza ад гістарычнага рэвайвала.
У Gareza чатыры прамыя стылі: Light, Regular, Bold і Black. Шырокія і высокія мінускульныя літары дадаюць белага ў набор і палягчаюць чытанне. Кампактныя верхнія і ніжнія выносныя элементы дазваляюць паменшыць міжрадковую прастору. Gareza выдатна працуе ў вялікіх памерах: ад часопісных загалоўкаў да велізарных афіш.
Следите за Олей в
инстаграм.
Полный отчёт о прошедшем курсе можно найти у нас
на сайте.
#шмpro #шмpro2022