TGViewer
Tribunal.info | Беларускі Народны Трыбунал Tribunal.info | Беларускі Народны Трыбунал @tribunal_info · 536 subscribers
Post #243 3.07K
Вызвалены 16 палітвязняў — нібыта сярод іх амаль усе анархісты

У 2020 годзе ў Беларусі масавыя пратэсты аб’ядналі прадстаўнікоў розных сацыяльных і палітычных груп. Каб утрымацца ва ўладзе, Лукашэнка распачаў маштабныя рэпрэсіі. Тысячы сумленных грамадзян пазбавілі волі на падставе сфальсіфікаваных абвінавачанняў. Яны сталі палітычнымі закладнікамі.

2 ліпеня з’явілася інфармацыя, што ў Беларусі вызвалілі 16 палітвязняў. Паводле растыражаваных плётак, сярод вызваленых — амаль усе анархісты.
Сумнеўна, што рэжым выпусціць анархістаў. Напрыклад вось чаму.
UPD: мінулі содні, плёткі аб вызваленні анархістаў так і засталіся плёткамі.

Мы не ведаем усіх падрабязнасцей, але выказваем удзячнасць тым, хто прыклаў намаганні, каб прымусіць дыктатара вызваліць 16 нявінных людзей, незалежна анархісты яны ці не. Упэўнены, што надыдзе час, калі ўся Беларусь будзе вольнай. Кожны з нас ужо сёння робіць свой унёсак у гэтую будучыню.

Tribunal.info нагадвае сваё журналісцкае расследаванне, як у 2020 годзе ГУБАЗіК і Следчы Камітэт праводзілі арышты і фабрыкавалі справы супраць анархістаў.

У нашым расследванні можна пабачыць раней невядомыя дакументы па крымінальных справах супраць анархістаў, даведацца хто і як пісаў справаздачы вышэйшаму кіраўніцтву аб затрыманнях Марфы Рабковай, Аляксандра Францкевіча, Акіхіра Гаеўскі-Ханады і іншых фігурантаў спраў.
З відэа таксама зразумела, чаму менавіта анархістаў не выпусцяць.

▶️ ГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА
YouTube Страх режима Лукашенко - Анархисты. Расследование Tribunal.info В этом расследовании мы глубоко копнули в политическую реальность современной Беларуси, где режим Лукашенко, с каждым днем утверждая свою власть, использует политически мотивированные аресты как инструмент подавления народного протеста. Мы рассмотрели новые…
  • 💯 7
  • ⚡ 4
  • 🔥 3
  • ❤‍🔥 2
  • 🥰 2
  • ❤ 1
More from @tribunal_info
  1. Sep 24, 2026Каждому выпуску Tribunal.info предшествует длительная кропотливая работа. Мы расследуем пр…
  2. Sep 24, 2026Группа Игоря Олиневича «Чёрное знамя»: как силовики паниковали из-за анархо-партизан Рассл…
  3. Jul 7, 2026Аресты на границе Как и обещали, размещаем видео-выпуск о том, как силовики формируют «заг…
  4. Jun 17, 2026Заграничный арестантский список и карточка «Поиск» на эмигрировавших Уехали и живёте за гр…
  5. Jun 14, 2026След в госбазах: как силовики находят связанных с ЕГУ людей После признания Европейского г…
  6. Jun 8, 2026КГБ под чужим флагом: документы прикрытия Скандал вокруг аналитика ОСТ Алины Харисовой выз…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →