TGViewer
Празрысты Магілёў Празрысты Магілёў @transparentmogilev · 240 subscribers
Post #4643 124

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі

«Вясне» стала вядома, што з акаўнта @dapamoga_pzk былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму нібыта для атрымання дапамогі.

Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі.

Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны».

Заклікаем не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Будзьце пільнымі і верыфікуйце акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.

📌 Калі нехта звязваецца з вамі ад імя «Вясны», вы заўсёды можаце спраўдзіць, ці сапраўды гэты акаўнт належыць нашай арганізацыі, праз @ViasnaSOS.

✍️ Калі вам таксама прапаноўвалі запоўніць форму, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
More from @transparentmogilev
  1. Oct 4, 2026video post
  2. Oct 2, 2026❓Где сейчас руководители отдела ООПП Ленинского РОВД Могилёва, отправившие в 2020 году наи…
  3. Oct 1, 2026У Бабруйску мясцовы прытулак для жывёлаў апынуўся на мяжы закрыцця: 160 сабакаў могуць усы…
  4. Sep 22, 2026https://www.youtube.com/watch?v=SUES-stX7NI файл
  5. Sep 19, 202619 вересня 1991 року - одна з найважливіших дат в новітній історії Білорусі. Цього дня сер…
  6. Sep 19, 2026🇺🇳 Новы даклад ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі абмеркавалі сёння ў Жэневе 15 верасня Група н…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →