TGViewer
Празрысты Магілёў Празрысты Магілёў @transparentmogilev · 241 subscribers
Post #4642 112

Forwarded from Малады фронт Беларусь ⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️

29 гадоў «Маладому Фронту».

29 гадоў — гэта 29 гадоў супраціву, калі беларуская воля не схілілася перад страхам, рэпрэсіямі і здрадай.
Пакуль адны спрабуюць перажыць цяжкія часы ў эміграцыі, іншыя працягваюць барацьбу там, дзе яна вядзецца сёння. Беларусы ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў, адстойваючы не толькі свабоду Украіны, але і права Беларусі быць вольнай.
«Малады Фронт» — гэта не прыгожая шыльда і не зручны брэнд для тых, хто шукае асабістай выгоды. Гэта імя, за якім стаяць гады барацьбы, рызыка, турмы, выгнанне і вернасць Беларусі.
Мы падтрымліваем кожнага беларуса, які не здрадзіў сваёй краіне, дапамагае сваім і робіць усё магчымае дзеля перамогі свабоды.
А тым, хто спрабуе прыкрывацца імем Беларусі дзеля ўласных інтарэсаў, варта памятаць: беларускае імя — не тавар і не інструмент для маніпуляцый. Давер народа не прадаецца і не даруецца тым, хто яго выкарыстоўвае.
29 гадоў нас спрабавалі зламаць. Не зламалі.
І не зламаюць.
Бо Беларусь жыве там, дзе ёсць людзі, якія не баяцца называць зло злом, здраду — здрадай, а свабоду — свабодай.
З 29-годдзем, «Малады Фронт».
Няхай тыя, хто чакае нашай стомленасці, чакаюць яшчэ доўга.
Жыве Беларусь!
⬜️⬜️⬜️🟥🟥🟥⬜️⬜️⬜️

#маладыфронт
  • ❤ 5
  • ❤‍🔥 1
More from @transparentmogilev
  1. Oct 4, 2026video post
  2. Oct 2, 2026❓Где сейчас руководители отдела ООПП Ленинского РОВД Могилёва, отправившие в 2020 году наи…
  3. Oct 1, 2026У Бабруйску мясцовы прытулак для жывёлаў апынуўся на мяжы закрыцця: 160 сабакаў могуць усы…
  4. Sep 22, 2026https://www.youtube.com/watch?v=SUES-stX7NI файл
  5. Sep 19, 202619 вересня 1991 року - одна з найважливіших дат в новітній історії Білорусі. Цього дня сер…
  6. Sep 19, 2026🇺🇳 Новы даклад ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі абмеркавалі сёння ў Жэневе 15 верасня Група н…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →