TGViewer
Channel Public Channel
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

@torturesbelarus2020

Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org
Subscribers
254
Photos
1.2K
Videos
116
Links
466
Recent Posts 14 shown
Post #2523 15
Калі вам давялося прайсці праз зняволенне ў Беларусі, паведамляйце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах і калоніях, а таксама пра факты гвалту і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Кожнае вашае сведчанне дазваляе даведацца больш пра актуальную сітуацыю і становішча іншых палітвязняў, а таксама спрыяе ўстанаўленню асоб, адказных за гэтыя злачынствы.

🔸 Пішыце да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 1
Post #2522 48
Нагадваем, што нядаўна намі быў падрыхтаваны аналітычны матэрыял пра Дыскрымінацыю па прыкмеце мовы ў месцах несвабоды ў Беларусі.

Дакумент грунтуецца на дадзеных з дваццаці інтэрв’ю, адабраных з 2 000 сведчанняў, задакументаваных Камітэтам і выразна паказвае, як беларуская мова ў месцах несвабоды стала маркерам палітычнай нелаяльнасці.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 1
Post #2521 28
👩‍🍼 Сёння, 14 кастрычніка, у Беларусі адзначаюць Дзень маці, а 2026 год абвешчаны Годам жанчыны.

Пры гэтым дзяржава працягвае рэпрэсіі ў дачыненні да жанчын і шматдзетных маці, пазбаўляючы іх волі па палітычна матываваных абвінавачваннях, пакідаючы дзяцей без маці і падвяргаючы іх цяжкаму стрэсу.

Маці-палітзняволеных у Беларусі — дзясяткі. Яны ўтрымліваюцца ў няволі ў цяжкіх умовах. Вось адна з такіх гісторый:

Вікторыя Дамастой упершыню была затрыманая КДБ у канцы студзеня 2024 года падчас масавых затрыманняў сваякоў і блізкіх палітзняволеных. Прычына — яна пісала лісты палітвязням і пераводзіла грошы на іх рахункі ў СІЗА-№1.

Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля вывучэння тэхнікі сілавікі заявілі, што выявілі яе каментары ў сацыяльных сетках. Вікторыю змясцілі ў ізалятар, а пазней асудзілі адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Вікторыі прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі. Цяпер яна знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 4. На волі яе чакаюць трое непаўналетніх дзяце
  • ❤ 1
Post #2520 212
Сёння мог быць 56-ы дзень народзінаў палітзняволенага Вітольда Ашурка, які загінуў вясной 2021 года падчас знаходжання ў наваполацкай калоніі №17.

Былы палітвязень Андрэй Аляксандраў зрабіў з гэтай нагоды допіс у Threads:

«Вітольд Ашурак. Сёння яго 56-ы дзень народзінаў, але мы адзначым дату без яго, бо яго забілі ў калоніі 5 год таму. Мы пазнаёміліся на дэбатах, якія ладзілі Naviny. by у 2019-м, і Вітольд прыемна ўразіў мяне сваёй інтэлігентнасцю. Вестка аб яго смерці заспела мяне ў СІЗА №1, і я проста не мог паверыць, што гэткі спакойны і ўраўнаважаны чалавек мог выклікаць да сябе нянавісць і агрэсію. Але садыстам, што адчуваюць сваю беспакаранасць, не трэба асаблівых нагодаў. Мы памятаем. Мы памятаем усё і ўсіх».


🔸 Грамадскае расследаванне пра катаванні і жорсткае абыходжанне ў калоніі №17 можна прачытаць тут

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 2
Post #2519 103
🥀 Сёння гадавіна смерці 53-гадовай мінчанкі Алены Амелінай, асуджанай «на суткі» па палітычнаму артыкулу.

У верасні 2021 года Алену Амеліну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за рэпост з «экстрэмісцкай» крыніцы. Жанчыну даставілі на Акрэсціна, дзе яна захварэла на COVID-19. Паводле сведчання сукамерніцы, яе стан рэзка пагоршыўся, аднак медыцынская дапамога абмяжоўвалася парацэтамолам і антыбіётыкамі. Пасля ізалятара Алена трапіла ў бальніцу, дзе была падключаная да апарата ШВЛ, і памерла ад наступстваў каранавіруса.

Праваабаронцы звязваюць смерць Алены з бесчалавечнымі ўмовамі ўтрымання і несвоечасова аказанай дапамогай; незалежнага расследавання абставінаў яе смерці не адбылося. Гісторыя Алены Амелінай паказвае, што ў Беларусі нават адміністрацыйны арышт можа стаць пагрозай для жыцця чалавека.
  • 😢 2
Post #2517 53
У межах Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 9 кастрычніка сумесна з партнёрамі мы правялі паралельнае мерапрыемства для міжнародных арганізацый і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці — «Памілаваныя, але не свабодныя: што адбываецца пасля вызвалення беларускіх палітзняволеных».

«Міжнародны камітэт» прадставіў свой новы даклад «Выгнаннікі», заснаваны на 64 інтэрв’ю і 153 задакументаваных гісторыях былых палітзняволеных. Даклад прысвечаны механізму прымусовага выдварэння, лёсам высланых і таму, як дзяржавы-ўдзельніцы могуць дапамагчы людзям, якія апынуліся на іх тэрыторыі без дакументаў.

Памілаванне ў Беларусі спыняе выкананне прысуду, але не пераслед. Менавіта таму вызваленне з-за кратаў яшчэ не азначае поўнага вяртання свабоды.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 5
  • 👍 2
  • 👏 1
  • 🏆 1
Post #2516 136
🤬 У калоніі канчаткова страціў зрок палітвязень Вячаслаў Арэшка.

Пра гэта медыя паведаміла сваячка Вячаслава:
«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа ня вытрымаць этапу»


Беларуска палітолага і актывіста прафсаюза РЭП Вячаслава Арэшку ўтрымліваюць у папраўчай калоніі № 22 («Воўчыя норы»), дзе ён цалкам страціў зрок, не атрымаўшы своечасовай медыцынскай дапамогі.

Таксама паведамляецца, што некалькі дзён таму Вячаслаў даслаў ліст з віншаваннямі з днямі народзінаў унукам і нават сваёй рукой у лісце напісаў некалькі словаў, але амаль нічога з напісанага немагчыма прачытаць.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • 😢 2
Post #2515 125
Страх смерці не павінен быць інструментам ціску на чалавека. Пагрозы, інсцэніроўкі і наўмыснае ўтрыманне ў невядомасці з’яўляюцца формамі псіхалагічных катаванняў. У Беларусі, дзе смяротнае пакаранне па-ранейшаму ўжываецца, падобны ціск становіцца асабліва жорсткім.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • 👍 1
Post #2514 176
«Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі» працягвае сваю дзейнасць, а нашы дакументатар_кі — плённую працу. 💪 Вырашылі гэтым допісам нагадаць вам пра тое, што нам удалося зрабіць за апошні час:

🔸 Аналітычны матэрыял пра дыскрымінацыю па прыкмеце мовы ў месцах несвабоды.

🔸 Зборнік вершаў палітвязняў у выглядзе самвыдата, які можна спампаваць і раздрукаваць.

🔸 Грамадскае расследаванне пра катаванні і жорсткае абыходжанне ў калоніі №3 «Віцьба».

🔸 Інфармацыйна-аналітычны агляд «Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму» (Частка 2).

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #2513 182
Былы палітзняволены журналіст Дзмітрый Сельвеструк распавёў у інтэрв’ю YouTube-праекту Memoriał Polska пра катаванні ў ГУБАЗіК і ўмовы зняволення. Страшна, калі чалавек так спакойна распавядае пра жахлівае стаўленне беларускіх сілавікоў да грамадзян, затрыманых паводле палітычных абвінавачанняў.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 1
  • 🤬 1
Post #2512 228
Калі вам давялося прайсці праз зняволенне ў Беларусі, паведамляйце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах і калоніях, а таксама пра факты гвалту і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў і супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. Кожнае вашае сведчанне дазваляе даведацца больш пра актуальную сітуацыю і становішча іншых палітвязняў, а таксама спрыяе ўстанаўленню асоб, адказных за гэтыя злачынствы.

🔸 Пішыце да нас на паштовую скрыню — contact@torturesbelarus2020.org або ў Telegram — @ICITB2020_contact

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • ❤ 2
Post #2511 184
Палітычнага вязня Алеся Здаравеннава на дзень нараджэння змясцілі ў штрафны ізалятар.

Алесь Здаравеннаў сустрэў сваё 47-годдзе (12 верасня) у ШІЗА. Ён дагэтуль знаходзіцца там. Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны». Тое самае адбылося з Алесем і ў мінулым годзе. 🤬

Змяшчэнне палітвязняў у ШІЗА застаецца адной з практык дадатковага ціску на людзей, якія ўжо адбываюць пакаранне. Паўторнае змяшчэнне Алеся ў ізалятар у дзень нараджэння можа сведчыць пра мэтанакіраваны характар такога ціску.

Рэчыцкага актывіста Алеся Здаравеннава асудзілі ў 2025 годзе за здраду дзяржаве і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці да 10 гадоў калоніі.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • 🤬 2
Post #2505 187
Беларуская мова — дзяржаўная мова ў Беларусі нароўні з рускай, але сведчанні, задакументаваныя «Міжнародным камітэтам» і «Вясной», паказваюць: у месцах несвабоды выкарыстанне беларускай мовы сістэматычна ўспрымаецца прадстаўнікамі дзяржавы як маркер палітычнай нелаяльнасці і цягне за сабой пагаршэнне абыходжання — ад абраз да збіццяў, змяшчэння ў штрафны ізалятар і пазбаўлення спатканняў ці перадач.

У картках каротка гаворым пра гэта.

🔸 Азнаёміцца цалкам з аналітычным матэрыялам пра Дыскрымінацыю па прыкмеце мовы ў месцах несвабоды ў Беларусі можна тут.

📌 Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w
  • 👍 1
Post #2504 154
«У мяне сэрца баліць за 60-гадовую Вольгу Маёраву. Я асабіста бачыла ў калоніі, у якім стане яна знаходзіцца»

Былая палітзняволеная Вікторыя Кульша нагадала пра цяжкае становішча Вольгі Маёравай, якая ў няволі рызыкуе цалкам страціць свой зрок.💔 Пра гэта яна распавяла праваабаронцам «Вясны».

«Яна пастаянна хадзіла ў сонцаахоўных акулярах у любы час дня. Ёй дыягнаставалі сур'ёзнае захворванне па зроку. Вольга звярнулася да начальніцы медчасткі па дапамогу, але тая яе проста выгнала з кабінета. Мала таго, што ніякая дапамога не аказваецца, дык яшчэ даюць зразумець, што яе стан здароўя нікога не цікавіць. У мяне была вялікая надзея, што яна зараз выйдзе на волю», — кажа Вікторыя.


Яшчэ ў сярэдзіне лютага 2025 года з’явілася інфармацыя, што ў Вольгі Маёравай катаракта, рубцы і пагроза поўнай слепаты. У лячэнні ёй адмаўляюць, а праз статус «тэрарысткі» нават нельга перадаваць для яе лекі. Таксама адзначалася, што ў Вольгі вельмі цяжкі псіхалагічны стан.
  • 😢 2
Older posts →

About this channel

How can I read @torturesbelarus2020 without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі have?
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі (@torturesbelarus2020) has 254 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →