Сацыяльная прыёмная для беларусаў ва Украіне: як атрымаць дапамогу?
15 кастрычніка Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне правядзе дзень сацыяльнай прыёмнай для беларусаў, якія жывуць ва Украіне.
Падчас асабістага прыёму і тэлефонных кансультацый можна будзе абмеркаваць пытанні легалізацыі, ваеннай службы, правоў вайскоўцаў і ветэранаў, сацыяльнай і медыцынскай дапамогі, а таксама дакументаў і выплат для сем’яў вайскоўцаў і загінулых.
Звароты будуць прымаць кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Вольга Зазулінская і яе намесніца па пытаннях беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў Анастасія Махамет.
Калі?
📍 Асабісты прыём — 10:00–15:00
📞 Тэлефонныя звароты — 16:00–18:00
Каб запісацца на прыём, неабходна загадзя запоўніць форму рэгістрацыі. Гэта дапаможа падрыхтавацца да вашага звароту і даць максімальна дакладныя адказы.
Сацыяльная прыёмная не замяняе дзяржаўныя органы, адвакатаў ці іншыя кампетэнтныя ўстановы і не можа прымаць рашэнні замест іх. Аднак місія дапаможа разабрацца ў сітуацыі, патлумачыць, куды звяртацца і якія дакументы спатрэбяцца, а таксама вызначыць наступныя крокі для вырашэння праблемы.
Post #9564
9
