TGViewer
The Бульба The Бульба @thebulbaa · 1.77K subscribers
Post #39531 168

Forwarded from Volny Belarus

😡 Трамп фактычна вызваліў Расію ад большасці санкцый, прадугледжаных законам Ліндсі Грэма

У пятніцу позна ўвечары Белы дом апублікаваў указ, паводле якога адмена абмежаванняў супраць Расіі адпавядае «нацыянальным інтарэсам ЗША». Пры гэтым закон, які прадугледжвае гэтыя санкцыі, Трамп падпісаў усяго месяц таму.

Санкцыі супраць Ірана засталіся ў сіле.

Сенатар Рычард Блументаль назваў рашэнне ганебным і баязлівым, заявіўшы, што Трамп зноў стаў на бок Пуціна і тых, хто дапамагае Крамлю весці вайну, фактычна здрадзіўшы пазіцыі Кангрэса, амерыканцаў і еўрапейскіх саюзнікаў.

«Мэта гэтага рашэння — дагадзіць Пуціну», — падкрэсліў сенатар.

Сімвалічна і тое, што ўказ апублікавалі позна ў пятніцу, калі ўвага СМІ і грамадскасці звычайна слабее.

Крамлю — паслабленне санкцый, Ірану — абмежаванні, Украіне — чарговы сігнал пра сапраўдны кошт абяцанняў Трампа.

І калі такая палітыка працягнецца, да студзеня, калі пачне працаваць новы склад Кангрэса, Крэмль можа атрымаць яшчэ не адзін падобны «падарунак».
  • 🤬 5
More from @thebulbaa
  1. Oct 17, 2026Беларус рассказал ,как в Беларуси "блатные" родственники и знакомые делают карьеру , самым…
  2. Oct 17, 2026Тры гады таму ва Украіне была створана ініцыятыва «Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці». Я…
  3. Oct 16, 2026❤️👍Аноним перевел 5,5 миллиона рублей и Артему Корбалю из Мозыря закрыли сбор В Беларуси…
  4. Oct 16, 2026Мудрости про Родину и Государство 🖊🧐
  5. Oct 16, 2026https://youtu.be/hCKg727EWgs?is=3U1azilGcl_VVE1r
  6. Oct 16, 2026😳 Лукашенко заявил, что Дональду Трампу не следует диктовать, кто должен возглавлять Укра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →