Калі Пуцін усё ж прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну?
Аналітычны матэрыял Unis pour L'Ukraine ад 21 верасня 2026 года смадэляваў сцэнарый нападу Беларусі на Украіну праз Чарнігаўскую вобласць пры падтрымцы Расіі.
Паводле мадэлявання, беларускі сухапутны кампанент налічвае 20 210 вайскоўцаў, а на поўдзень можа быць перакінута 12 000–18 000 чалавек. У непасрэдным наступленні могуць удзельнічаць 7 000–9 000 вайскоўцаў, 90–130 танкаў, 220–320 бронемашын і 100–150 артылерыйскіх сістэм. Украінская абарона спачатку можа задзейнічаць 7 000–10 000 чалавек, а пасля ўзмацнення — да 20 000.
Магчымыя беларускія страты за першы тыдзень у 1 700–2 000 чалавек, з якіх 22–28% могуць загінуць. Паводле гэтага сцэнарыя, тэмп ваеннай лагістыкі Беларусі можа знізіцца на 10–25%, а наступленне — перайсці ў абарону або частковае адступленне.
А пасля ўцягвання РБ рассеяй канчаткова ў вайну будуць цяжкія наступствы для беларускай эканомікі, грамадства і стабільнасці сённяшняга рэжыму .
Post #39228
2.19K

