TGViewer
Channel Public Channel
SYMBAL.BY

SYMBAL.BY

@symbalby

Крама, дзе жыве Беларусь!
Замовіць рэчы тут:
👉 symbalby.com
👉 redbubble.com/people/symbal-by/explore

📩 Сувязь з намі: @symbal_by
Subscribers
895
Photos
2.4K
Videos
111
Links
748
Recent Posts 12 shown
Post #7300 236
35 гадоў таму Беларусь зрабіла адзін з галоўных крокаў у сваёй найноўшай гісторыі — стала незалежнай дзяржавай.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР надалі статус канстытуцыйнага закона. Гэта адбылося праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Дакумент замацаваў вяршэнства беларускіх законаў на тэрыторыі краіны.

Ужо 19 верасня БССР была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.

За 35 гадоў Беларусь перажыла шмат выпрабаванняў, але сама ідэя незалежнай беларускай дзяржавы засталася фактам, ад якога немагчыма адкруціць гісторыю назад.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
  • ❤ 16
  • 🥰 5
  • ❤‍🔥 4
  • 👍 2
  • 🔥 1
  • 👏 1
Post #7299 304
Васількі і каласы — галоўны трэнд гэтага лета 🌾💙

Аналітыкі Wildberries апублікавалі свежую статыстыку: у Беларусі зафіксавалі рэзкі рост попыту на тавары з нацыянальнымі матывамі. Беларусы ўсё часцей абіраюць рэчы з беларускімі арнаментамі, васількамі, каласамі і іншымі нацыянальнымі матывамі для дома, гардэроба і творчасці:

🥣 Салатнікі і міскі з васількамі ды каласамі куплялі ў 28 разоў часцей;
🧵 Попыт на тканіны з нацыянальнымі прынтамі вырас у 14,5 разоў;
👶 Тавары для дзяцей з беларускімі матывамі замаўлялі ў 14 разоў часцей;
👕 Продажы світшотаў з вышыўкай і арнаментам, а таксама цішотак з сімволікай і тэматычнымі прынтамі павялічыліся ў 10 разоў.

Расце попыт і на кнігі пра Беларусь, канцылярыю, тавары для дзяцей і прадметы інтэр’еру з нацыянальнымі матывамі.
  • 🔥 12
  • 🥰 6
  • 👍 3
Post #7298 505
Памёр Аляксандр Мілінкевіч. Яму было 79 гадоў. Пра смерць палітыка паведаміў Ігар Кулей — сын ягонай жонкі Іны Кулей.

Аляксандр Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Пасля падзей 2020 года разам з сям’ёй жыў у эміграцыі.

У канцы 2025 года пасля планавай аперацыі ў яго развіўся ацёк мозгу. Апошнія месяцы Мілінкевіч праходзіў працяглае лячэнне і рэабілітацыю.

Светлая памяць.
  • 😢 33
  • 😱 1
  • 💔 1
Post #7290 9.38K
Шукаеце беларускі слоўнік анлайн, перакладчык з рускай на беларускую, сэрвіс праверкі правапісу або даведнік па беларускай мове?✍️

Падрыхтавалі для вас падборку карысных анлайн-сервісаў — захавайце, каб заўсёды пісаць па-беларуску правільна і ўпэўнена: https://symbalby.com/bielaruskaja-mova-anlajn-servisy/
  • ❤ 16
  • 👍 7
  • 🔥 5
  • ❤‍🔥 1
Post #7289 774

Forwarded from Бел.Read

‼️ Запрашаем прыняць удзел у ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову! 🎉

📆 Яшчэ ніколі гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прапануюць найчасцей 🔥

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform

👉 За развіццём падзей можна сачыць у суполцы BelRead 👈

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
  • 👍 9
  • 🔥 2
  • ❤ 1
  • ❤‍🔥 1
  • 🥰 1
Post #7288 10.8K
⚡️Нашы новыя цішоткі з Зянонам Пазьняком ужо набіраюць папулярнасць🔥

Толькі Зянон! Для кагосьці гэты лозунг — не проста словы. Для кагосьці — жарт або правакацыя. Але факт застаецца фактам — яны нікога не пакідаюць абыякавым.

✈️ Замовіць мужчынскія і жаночыя цішоткі можна ў любы куток свету на нашым сайце: https://symbalby.com/product-tag/zianon-pazniak/
  • 🥴 20
  • ❤ 6
  • 🔥 5
  • 💩 4
  • 👍 3
  • 👏 1
  • 😁 1
  • 👌 1
  • 💯 1
Post #7286 1.15K
Набылі сабе ў гаспадарку новы фон і ўспышку, каб рабіць фота на новым узроўні 📸
Як вам вынік? 😏

Набыць брошку можна тут 🔗
  • 🔥 23
  • ❤ 3
  • 👏 3
Post #7284 11.6K
💭 «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу».
Уладзімір Караткевіч

Магчыма, менавіта ў гэтых словах — напамін пра тое, што часам можна проста быць не такім, як усе.

🔗 Замовіць такія значакі можна праз сайт: https://symbalby.com/product/234-znacak-mietalicny-rabi-niecakanaje/

Дастаўляем па ўсім свеце 🌎
  • 🔥 11
  • ❤ 8
  • 👍 6
  • 👏 1
  • 🤩 1
Post #7283 1.33K
🔔Улады банкруцяць юрыдычную асобу SYMBAL.BY у Беларусі. Тым часам мы працягваем працаваць❗️

11 жніўня 2025 г. Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «Сымбаль Бай» — юрасобы, ад імя якой мы працавалі ў Беларусі. Прычына фармальная: запазычанасць па страхавых унёсках у памеры каля 7,6 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым дзейнасць кампаніі ў Беларусі фактычна спынілася яшчэ ў пачатку 2021 года.

❗️Але важна іншае: насамрэч нічога не змяняецца.
- Мы ўжо даўно працуем за межамі Беларусі;
- Інтэрнэт-крама працягвае працу ў звычайным рэжыме;
- Нашы рэчы таксама можна замовіць праз міжнародны маркетплэйс Redbubble.

SYMBAL.BY — гэта не проста запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта частка сучаснай беларускай гісторыі, якую немагчыма сцерці. Гэта сотні тысяч рэчаў з беларускай сімволікай, што разляцеліся па ўсім свеце і жывуць у дамах беларусаў на ўсіх кантынентах. А мы з вамі — людзі, якія любяць Беларусь і захоўваюць сваю культуру.

SYMBAL.BY нельга знішчыць рашэннем суда. Бо SYMBAL.BY — гэта мы з вамі.
  • ❤ 18
  • 💔 15
  • 🤬 5
  • 🙏 3
Post #7278 7.78K
Гэтае фота нам даслаў падпісант, які ўжо атрымаў сваю замову з Redbubble. Гэта — міжнародны маркетплэйс, дзе вы можаце купіць налепкі і іншыя рэчы з нашымі дызайнамі з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbal-by.redbubble.com/

Кожная рэч друкуецца спецыяльна для вас, таму ўсё заўсёды ў наяўнасці, а выраб і дастаўка адбываюцца з ЗША, Еўропы або Аўстраліі — хутка і без дадатковых мытных плацяжоў.

Таксама па-ранейшаму замаўляць рэчы можна і праз наш уласны сайт: https://pl.symbalby.com/

Замова праз Redbubble дае дадатковы ўзровень бяспекі, бо мы не маем доступу да персанальных дадзеных пакупнікоў. Пакункі з замовамі не ўтрымліваюць нашых дадзеных ці лагатыпаў. Разам з гэтым, калі вырашыце замовіць рэчы з дастаўкай у Беларусь, вы павінны ўсведамляць звязаныя з гэтым рызыкі😔
  • 🔥 16
  • 👍 7
  • 🥰 3
  • ❤ 2
Post #7277 1.16K
«11 гадзін цягнулася наша паглыбленне адно ў аднаго». Наш былы супрацоўнік Герман Вярцінскі расказаў пра свой найлепшы сэкс у жыцці: https://nashaniva.com/368728
  • 😁 11
  • 🔥 7
  • 🤮 7
  • 👍 2
  • 🤔 2
  • 🤯 2
  • 👏 1
  • 💩 1
  • 👌 1
  • 🥴 1
  • 🤣 1
Post #7276 16.5K
Выпусцілі круты лан'ярд з беларускім арнаментам. На такі матузок можна чапляць бэйдж, мабільны тэлефон, фота ці відэакамеру, ключы ці іншыя прадметы🔥

Замовіць з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbalby.com/product/213-lanjard-z-bielaruskim-arnamientam-drukavany/
  • 👍 9
  • 🥰 4
Older posts →

About this channel

How can I read @symbalby without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for SYMBAL.BY: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does SYMBAL.BY have?
SYMBAL.BY (@symbalby) has 895 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does SYMBAL.BY know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →