Паколькі ваша стужка і так запоўнена віншаваннямі і вынікамі, якія ніхто не чытае, скажам коратка, але шчыра 😊
Смеласці спальваць непатрэбнае і сіл ствараць новыя мары і планы! Няхай побач заўсёды будзе той, хто будзе ў гэты час трымаць вас за руку — асабліва калі вам страшна і калі патрэбна падтрымка.
Мы падрыхтавалі стыкерпак з галоўным персанажам гэтага года: цмокам. Няхай гэты герой — такі непасрэдны, добры і жывы — будзе вашым абярэгам.
Адпраўляйце стыкеры з цмокам сваім сябрам, блізкім і калегам, рабіце перапіскі з яго дапамогай больш нефармальнымі і цёплымі. Але галоўнае кажыце словамі ❤️
Карацей, што казаць. Абдыманкі! Цёплага навагодняга часу з самім сабой і тымі, хто вам дарагі. Цмок-цмок! Да сустрэчы ў новым годзе!
Post #938
850

- ❤ 27
- ☃ 4
- 🔥 3
- 🥰 3
- 🎄 2
- ❤🔥 1
- 👻 1
- 🤗 1
- 🤪 1