TGViewer
STOP LUKA STOP LUKA @stopluka · 193 subscribers
Post #6501 253

Forwarded from Баста!

Шмат каго з палітзняволеных пазбаўляюць перадач, бандэролей, пасылак, спатканняў з роднымі. Таксама палітвязні сутыкаюцца з праблемай незаконных спагнанняў і адпраўкі ў ШІЗА. Практычна ва ўсіх ёсць прабелмы з перапіскай.

Што могуць рабіць палітвязні, іх сваякі і спачувальныя ім у гэтай сітуацыі? Ці засталіся яшчэ нейкія механізмы абароны сваіх правоў ва ўмовах таталітарнага ГУЛАГУ?

Спецыяльным каментаром з тг-каналам "Баста" падзялілася Вікторыя Фёдарава, сузаснавальніца Прававой ініцыятывы і спецпраекта "Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі":

— Вы маеце рацыю ў тым, што сённяшняя Беларусь – таталітарны ГУЛАГ. Дзяржава пакідае ўсё менш шляхоў для абароны правоў: у адвакатаў адбіраюць ліцэнзіі, палітзняволеным адмаўляюць у адвакацкай дапамозе, трымаюць іх у цяжкіх умовах, адпраўляюць у ШІЗА за малыя правіны, вешаюць "экстрэмісцкія" біркі, пазбаўляюць спатканняў і перадач.

Амаль усе зняволеныя маюць праблемы з ліставаннем. Такі спосаб ціску называецца інкамунікада – то бок калі вязня пазбаўляюць любога кантакта са знешнім светам. У лютым будзе год, як нічога невядома пра Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка.

Ва ўмовах татальнага бяспраўя мы намагаемся знаходзіць новыя шляхі абароны правоў, насуперак забаронам дзяржавы:

1. Пасля таго, як Беларусь дэанансавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, беларусы не могуць больш падаваць скаргі ў КПЧ. Але засталася магчымасць жанчынам звяртацца ў камітэт па ліквідацыі жаночай дыскрымінацыі. Цяпер мы шукаем жанчын, якія падчас затрыманняў сутыкнуліся з дыскрымінацыяй з боку сілавікоў, каб дапамагчы ім звярнуцца КЛЖД.

2. Беларусь адмаўляецца супрацоўнічаць з міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, таму мы збіраем інфармацыю пра парушэнні правоў чалавека і перадаем спецдакладчыкам ці непасрэдна ААН.

3. У сітуацыі, калі абарона правоў не працуе ў краіне, мы лічым вельмі важным захаваць доказы парушэнняў для будучых судоў. Таму спецпраект Прававой ініцыятывы "Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі" дакументуе гісторыі людзей, якія былі затрыманыя. Калі вы сутыкнуліся з гвалтам з боку сілавікоў ці былі сведкам гэтага, звярніцеся да нас.

Усе мы можам працягваць пісаць лісты, перадаваць перадачы, пералічваць грошы сваякам палітвязняў, дапамагаць там, дзе гэта магчыма. Напрыклад, вы можаце дапамагчы зняволеным захаваць сваё здароўе, даслаўшы памятку з практыкаваннямі, якія мы адмыслова распрацавалі для ўмоваў зняволення.
More from @stopluka
  1. Apr 23, 2024Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага 22 красавіка Полк імя Каліноўскага пра…
  2. Mar 9, 2024Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная Прэзыдэнт…
  3. Feb 10, 2024"Александр Григорьевич, помогите рыбоконсервному комбинату Столичный. Разрешите нашу ситуа…
  4. Feb 8, 2024Зеленский встретился с Залужным: «Предложил и в дальнейшем быть в команде». Крыніца 👌 Мая…
  5. Feb 7, 2024"Мы надеялись, видя, как вся Беларусь встаёт против Лукашенко, и мы сокрушались, когда его…
  6. Feb 7, 2024Евгению Афнагелю — 45. Один из лидеров «Европейской Беларуси» встречает день рождения за р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →