TGViewer
STOP LUKA STOP LUKA @stopluka · 193 subscribers
Post #6491 281

Forwarded from Баста!

«Да мяне без аніякіх тлумачэньняў не патрапіў адзін зь лістоў Дзяніса яшчэ за верасень» — жонка палітвязня Дзяніса Івашына распавяла пра стан мужа

Дзяніс Івашын — беларускі патрыёт, журналіст, валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай раследвальнай супольнасці InformNapalm з 2014 года. Вядомы сваім раследаванням пра ўплыў "русского мира" на Беларусь і Сірыю, пра скандальную забудову ў Курапатах, а таксама пра пераход былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі. Жонка палітвязня Вольга Івашына распавяла @bnkbel пра стан мужа і цэнзуру ў ліставанні:

— З здароў'ем, кажа, усё нармалёва, не хварэе і не заўважыў ніякіх кепскіх зьменаў у сваім фізычным стане. Мы хваляваліся за ягоны зрок, бо і без таго быў не ідэальны, а там пастаяннае штучнае асьвятленьне. Але Дзяніс нас супакоіў, нібы вастрыня зроку не папсавалася за гэтыя 33 месяцы.

Лісты даходзяць амаль усе. Адзін ліст ад маці Дзянісу чамусьці зьнішчылі нядаўна, яму сказалі, праз "цынічны зьмест". Але там былі раздрукоўкі з навінамі, у тым ліку зь дзяржгазэты, таму можам толькі здагадвацца, што цэнзарам не спадабалася. Ну і да мяне без аніякіх тлумачэньняў не патрапіў адзін зь лістоў Дзяніса яшчэ за верасень месяц.

Ва ўсім іншым, можна сказаць, цішыня і спакой: Дзяніс чытае кнігі (нават замовіў сабе парачку праз "кніжны клюб", але ў асноўным карыстаецца нутранай бібліятэкай жодзінскай вязьніцы. Ну і гадзіну на дзень ён можа пашпацыраваць ва ўнутраным дворыку, заняцца фізкультурай, хуткай хадой прайсьціся для падтрыманьня фізычнай формы. Паколькі ніякіх перадачаў (апроч вітамінаў) яму пакуль перадаць нельга, Дзяніс сам набывае сабе на адну базавую велічыню прадукты ў нутранай краме. У асноўным ён там марскую капусту і цыбулю бярэ. Неяк натрапіў на шпік, то быў шчасьлівы!
  • ❤ 2
  • 👍 1
More from @stopluka
  1. Apr 23, 2024Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага 22 красавіка Полк імя Каліноўскага пра…
  2. Mar 9, 2024Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная Прэзыдэнт…
  3. Feb 10, 2024"Александр Григорьевич, помогите рыбоконсервному комбинату Столичный. Разрешите нашу ситуа…
  4. Feb 8, 2024Зеленский встретился с Залужным: «Предложил и в дальнейшем быть в команде». Крыніца 👌 Мая…
  5. Feb 7, 2024"Мы надеялись, видя, как вся Беларусь встаёт против Лукашенко, и мы сокрушались, когда его…
  6. Feb 7, 2024Евгению Афнагелю — 45. Один из лидеров «Европейской Беларуси» встречает день рождения за р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →