TGViewer
STOP LUKA STOP LUKA @stopluka · 193 subscribers
Post #6470 202

Forwarded from Баста!

Беларусы святкуюць Слуцкае паўстанне

Прадстаўнік арганізацыі беларускіх нацыяналістаў "РУХ" Ян Ермаловіч падзяліўся з @bnkbel спецыяльным каментаром і патлумачыў, чаму важна памятаць гэтую дату:

— Слуцкі збройны чын – адна з найбольш гераічных старонак беларускай гісторыі ў ХХ стагодзьдзі. У той момант, калі нашыя землі былі падзеленыя, а з усходу набліжаўся чырвоны тэрор, жыхары Случчыны паўсталі за родны край і ідэялы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Больш за месяц, з 27 лістапада па 31 сьнежня 1920 году, мужныя змагары давалі адпор бальшавікам. Было створана два палкі, якія аб'ядноўвалі, па розных зьвестках, 4.000-12.000 ваяроў. Але нажаль гэтых сілаў не хапіла, каб перамагчы перавышаючых у колькасьці ворагаў. На падаўленьне волі случчакоў акупанты кінулі Омскую дывізыю, ўзмоцненую латыскімі і кітайскімі адзьдзеламі.

І хоць паўстаньне і было задушана, але Слуцкі збройны чын і дата 27 лістапада назаўсёды ўвайдуць у гісторыю, як Дзень Герояў. Таму мы заклікаем усіх беларусаў памятаваць, шанаваць і адзначаць гэтую славутую старонку нашай гісторыі па ўсяму сьвету.
  • ❤ 2
More from @stopluka
  1. Apr 23, 2024Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага 22 красавіка Полк імя Каліноўскага пра…
  2. Mar 9, 2024Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная Прэзыдэнт…
  3. Feb 10, 2024"Александр Григорьевич, помогите рыбоконсервному комбинату Столичный. Разрешите нашу ситуа…
  4. Feb 8, 2024Зеленский встретился с Залужным: «Предложил и в дальнейшем быть в команде». Крыніца 👌 Мая…
  5. Feb 7, 2024"Мы надеялись, видя, как вся Беларусь встаёт против Лукашенко, и мы сокрушались, когда его…
  6. Feb 7, 2024Евгению Афнагелю — 45. Один из лидеров «Европейской Беларуси» встречает день рождения за р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →