TGViewer
STOP LUKA STOP LUKA @stopluka · 193 subscribers
Post #6465 184

Forwarded from Баста!

Ціхан Клюкач: «Свабоду трэба браць, Радзіму - здабываць!»

Якія ёсць інструменты барацьбы з рэжымам Лукашэнкі зараз і чаго чакаць беларусам у новым годзе? Tg-канал "Баста!" збірае меркаванне беларусаў.

Дабраахвотнік палка Каліноўскага Ціхан Клюкач лічыць, што "лепш змагацца ўжо зараз, чым чакаць":

— Галоўнае, што тут хачу адзначыць, што адзіным інструментам, які некалі паспяхова спрацуе і дасць вынік, з'яўляецца зброя. Яна ёсць ужо зараз. У руках беларускіх дабраахвотнікаў, як Палка Каліноўскага, так і іншых нашых фармаванняў.

Калі будзе палітычная воля і магчымасць для таго, каб прымяніць яе ў Беларусі - пытанне трохі іншае, але падзеі зараз адбываюцца вельмі хутка й непрадказальна (бунт Прыгожына ўсе ж памятаюць?), і наша акно магчымасцяў можа адкрыцца ў любы момант.

Зброю беларусы - тыя, хто адчувае ў сабе рашучасць і імкненне дзейнічаць, - могуць падняць ужо і зараз. Нават ад адной акцыі прамога дзеяння ў Беларусі эфект будзе велізарны.

Другі інструмент - агітацыя беларускага грамадства, як знутры краіны, так і на эміграцыі, - за менавіта ваеннае вырашэнне пытання Лукашэнка. Чым больш беларусаў возьмуцца за зброю, як прыйдзе час, - тым хутчэй усё адбудзецца, тым менш стратаў мы панясем. Данесці гэтую ідэю да як мага большай колькасці людзей - вялікая справа.

Што чакаць беларусам у новым годзе? Чакаць, у прынцыпе, можна чаго заўгодна. Мы жывем ужо ў новай гістарычнай эпохі, якая абяцае быць поўнай нестабільнасці. У ёй і наша магчымасць, і наш шанец.

Я супраць бяздзейнага чакання - свабода на зваліцца нам на галаву проста так. Свабоду трэба браць, Радзіму - здабываць.
Не так важліва, чаго канкрэтна мы чакаем, важліва - каб мы былі гатовыя.

Лепш змагацца ўжо зараз, чым чакаць.
А калі чакаць - то рыхтавацца. Я не сумняюся ў тым, што наш бой з чырвона-зялёным ворагам - наперадзе.
More from @stopluka
  1. Apr 23, 2024Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага 22 красавіка Полк імя Каліноўскага пра…
  2. Mar 9, 2024Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная Прэзыдэнт…
  3. Feb 10, 2024"Александр Григорьевич, помогите рыбоконсервному комбинату Столичный. Разрешите нашу ситуа…
  4. Feb 8, 2024Зеленский встретился с Залужным: «Предложил и в дальнейшем быть в команде». Крыніца 👌 Мая…
  5. Feb 7, 2024"Мы надеялись, видя, как вся Беларусь встаёт против Лукашенко, и мы сокрушались, когда его…
  6. Feb 7, 2024Евгению Афнагелю — 45. Один из лидеров «Европейской Беларуси» встречает день рождения за р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →