TGViewer
STOP LUKA STOP LUKA @stopluka · 193 subscribers
Post #6462 139

Forwarded from Баста!

Беларускі цэнтар нацыянальнай памяці накіраваў лісты ў вайсковыя часткі і Офіс прэзыдэнта Украіны з просьбай аб прысваеньні пасьмяротна званьня «Герой Украіны» з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» двум беларускім добраахвотнікам — Эдуарду Лобаву і Дзьмітрыю Рубашэўскаму.

Пра гэта паведаміў кіраўнік зарэгістраванага ў Львове фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч.

Дзьмітры Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 году. У траўні 2023-га Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў яго ордэнам «За мужнасьць» III‑й ступені.

Эдуард Лобаў загінуў 26 студзеня 2023 году пад Вуглядарам. У верасьні ўказам Зяленскага ён і яшчэ адзін загінулы беларус Даніл Ляшук таксама былі ўганараваныя ордэнам «За мужнасьць» III‑й ступені.

Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам Мужнасьці двух беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Ўкраіне
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне загінулі больш за тры дзясяткі беларускіх добраахвотнікаў.

Першым беларусам, які ў 2017 годзе атрымаў званьне Героя Ўкраіны, стаў Міхась Жызьнеўскі, які адным зь першых загінуў у 2014 годзе ў Кіеве ў часе масавых акцыяў пратэсту.

У красавіку 2022 году званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна прысвоілі беларускаму добраахвотніку Аляксею Скоблю, які загінуў 13 сакавіка 2022 году, прыкрываючы адыход сваіх байцоў пад Кіевам. Яго пахавалі ў Кіеве.
More from @stopluka
  1. Apr 23, 2024Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага 22 красавіка Полк імя Каліноўскага пра…
  2. Mar 9, 2024Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная Прэзыдэнт…
  3. Feb 10, 2024"Александр Григорьевич, помогите рыбоконсервному комбинату Столичный. Разрешите нашу ситуа…
  4. Feb 8, 2024Зеленский встретился с Залужным: «Предложил и в дальнейшем быть в команде». Крыніца 👌 Мая…
  5. Feb 7, 2024"Мы надеялись, видя, как вся Беларусь встаёт против Лукашенко, и мы сокрушались, когда его…
  6. Feb 7, 2024Евгению Афнагелю — 45. Один из лидеров «Европейской Беларуси» встречает день рождения за р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →