TGViewer
STOP LUKA STOP LUKA @stopluka · 192 subscribers
Post #6400 223

Forwarded from #Разрушим_тюрьмы - #Free_Emelianov

Навіны пра Мікіту Емяльянава

Сядзіць у адзіночнай камеры. Цешыцца з таго, што атрымаў лісты. На жаль, не можа пахваліцца такімі ж змяшчальнымі лістамі, як атрымаў, бо ў яго ўсё па-старому, і навін асабліва няма. Займаецца спортам і чытае кнігі. Не так даўно прачытаў другую частку французскага рамана "La Misére" (нядоля, няшчасьце) у расейскім перакладзе пад назвай "Нищета".

Раман напісала знакамітая французская актывістка, настаўніца, паэтка, пісьменніца, анархістка, рэвалюцыянерка, фэміністка, удзельніца Парыжскай Камуны - Луіза Мішэль у суаўтарстве з Жакам Гетрэ. Жак Гетрэ гэта псеўданім яшчэ адной жанчыны - Вікторыі Тынэйр, пісьменьніцы, актывісткі Інтэрнацыяналу, удзельніцы Парыжскай Камуны.

Раман "Нищета" вельмі спадабаўся Мікіту, ня гледзячы на тое, што сумны.
Мікіта піша: "...Нядаўна прачытаў вельмі цікавы раман 'Нищета'. Ён у двух частках. Мне трапілася толькі другая ягоная частка, якая мае назву 'Пад чужым імем'. Яна пра гісторыю парыжскага камунара і ягоную сям'ю. Раман даволі сумны, але вельмі захапляльны. Час апавяданьня - сярэдзіна-канец 70-х гадоў 19 стагоддзя. Паказваецца грамадства, якое прагніла ад сваіх заганаў, характэрных для тых часоў. Калі нават у тагачаснай Францыі пры хаця і ніякай, але ўсё ж такі Рэспубліцы было вельмі цяжка, то можна ўявіць, як народу жылося ў Расейскай імперыі з лютым абсалютызмам гэтага 'жандарма Эўропы', як выразіўся К. Маркс..."

Мікіта мяркуе, што па раману "Нищета", магчыма, зьняты фільм ці серыял 🤔.

Але біяграфіі саміх аўтарак "Нищеты", без сумневу, заслуговаюць таго, каб іх экранізавалі. Луіза Мішэль спазнала арышты, турму, высылку, эміграцыю. Вікторыя Тынэйр таксама была арыштавана, перажыла растрэл мужа, а потым вымушана была стаць уцекачкай разам з дзецьмі. Да канца свайго жыцьця гэтыя актыўныя жанчыны не здаваліся!

Калі вы чыталі раман "Нищета" і можаце распавесьці пра падзеі з першай часткі раману, то напішыце пра гэта Мікіту і распавядзіце, што там адбывалася. Калі вы ведаеце, ці быў зьняты фільм ці серыял па гэтаму раману, то таксама напішыце пра гэта яму. І, калі вы захапляецеся постацямі
Луізы Мішэль і Вікторыі Тынэйр, то абавязкова падзяліцеся фактамі з іх біяграфій зь Мікітам. Яму будзе, сапраўды, цікава даведацца!
  • 👍 1
More from @stopluka
  1. Apr 23, 2024Прайшоў агульны сход Палка імя Кастуся Каліноўскага 22 красавіка Полк імя Каліноўскага пра…
  2. Mar 9, 2024Зяленскі: Пуцін кіруе беларускімі сілавікамі, Беларусь — дыпляматычна акупаваная Прэзыдэнт…
  3. Feb 10, 2024"Александр Григорьевич, помогите рыбоконсервному комбинату Столичный. Разрешите нашу ситуа…
  4. Feb 8, 2024Зеленский встретился с Залужным: «Предложил и в дальнейшем быть в команде». Крыніца 👌 Мая…
  5. Feb 7, 2024"Мы надеялись, видя, как вся Беларусь встаёт против Лукашенко, и мы сокрушались, когда его…
  6. Feb 7, 2024Евгению Афнагелю — 45. Один из лидеров «Европейской Беларуси» встречает день рождения за р…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →