Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале па Беларусі.
Ключавыя цытаты прамовы:
📌 «Нам страшна за жыцці тысячаў беларускіх палітвязняў. Многія з іх утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам. Мы не ведаем, ці жывыя яны. Нам нельга дапусціць новых смерцяў у турмах».
📌 «Нам трэба ізаляваць двух дыктатараў, пазбавіць іх рэсурсаў і прымусіць заплаціць за кожнае злачынства – супраць украінцаў, супраць беларусаў, супраць сусветнага міру і парадку».
📌 «Каб выйграць у гэтай складанай барацьбе, нам патрэбныя стратэгія і канкрэтны план дзеянняў. І я спадзяюся пачуць падчас гэтых дыскусіяў канкрэтныя ідэі, якія дапамогуць нам вярнуць Беларусь да дэмакратыі і аднавіць мір у Еўропе».
Post #4016
706
