TGViewer
Стоп Пропаганда Стоп Пропаганда @stopbotluka · 1.58K subscribers
Post #3971 651

Forwarded from ByProsvet

Народны электронны каляндар беларускіх падзей ⚡️

Шаноўныя сябры, мы падрыхтавалі для вас дзве прыемныя навіны:

📆 Наш культавы гістарычны каляндар "Кожны дзень" цяпер дасяжны ў электронным варыянце! Кожны ахвотны можа дадаць штодзённы каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі на беларускай мове ў свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу. Гэты каляндар — вечны, бо падзеі ў ім будуць паўтарацца штогод. Спасылка і інструкцыя, як дадаць — будуць ніжэй 👇

📆 Мы прапаноўваем усім беларусам узяць удзел у стварэнні агульнага беларускага народнага календара! Запрашаем вас напоўніць каляндар тымі падзеямі беларускай гісторыі, пра якія на вашую думку важна памятаць! Кожны можа стаць часткай нашай агульнай справы, паўплываць на напаўненне календара, пакінуць у ім свой след.
Дасылайце ідэі па гістарычных падзеях для календара нам праз бот: @by_prosvet_feedback_bot.
Пішыце, калі ласка, дату падзеі, назву і апісанне.
☝️ Плануецца дадаць не больш за 5 падзей на 1 дзень, каб не перагрузіць каляндар.

Давайце створым вялікі народны каляндар разам! 🫶

ℹ️ Як прагледзець і/або дадаць каляндар да свайго электроннага календара:
⚠️ Гугл-каляндар надзейна захоўвае дадзеныя сваіх карыстальнікаў, таму дадзеныя тых, хто дадасць да сябе наш каляндар, не даведаемся нават мы. Але праз меры бяспекі мы раім беларусам, што знаходзяцца ў краіне, не дадаваць сабе гэты каляндар, бо пры даглядзе тэлефону гэта можа выклікаць пытанні да вас. Беражыце сябе 🤗

Прагледзець сам каляндар можна па спасылцы 👈
Каб дадаць яго ў свой гугл-каляндар, унізе справа націсніце плюсік ➕ каля надпісу "GoogleКалендарь"
Каб дадаць у іншую каляндар-прыладу, запампуйце файл календара па гэтай спасылцы  👈

☝️ Майце на ўвазе, каляндар, дададзены ў гугл-каляндар будзе аўтаматычна абнаўляцца, калі мы будзем дадаваць новыя падзеі. Для іншых каляндар-прылад спатрэбіцца абнаўляць самастойна, пампуючы файл календара нанова.

Чакаем вашых прапаноў ці каментароў праз бот: @by_prosvet_feedback_bot.
З любоўю да Беларусі і беларусаў, ваш ByProsvet 🐦 ❤️
  • 👍 12
  • ❤ 3
  • 🤝 1
More from @stopbotluka
  1. Aug 10, 2026Продолжить с 2 марта 2023 📱 Помочь | 📱Сайт | 📱 Instagram | 📱 Twitter | 📱 Telegram | �…
  2. Dec 1, 2025Дорогие подписчики! У нас новое задание в Instagram. 1️⃣ Заходим на https: https://www.ins…
  3. Nov 30, 2025Задание для TikTok подписчиков. ‼️ Задание можно выполнять без регистрации аккаунта и не п…
  4. Nov 29, 2025Сегодня пройдемся по пропаганде лукашизма 1️⃣Заходим на 1. https://www.tiktok.com/@immine6…
  5. Nov 28, 2025Друзья! 1️⃣ Заходим на страницу: https://www.facebook.com/profile.php?id=100004987247653 2…
  6. Nov 27, 2025Вычищаем пропаганду лукашизма из тиктока 1️⃣Заходим на 1. https://www.tiktok.com/@user_nor…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →