У раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адпраўцы юнакоў Століншчыны на тэрміновую ваенную службу.
Запланавана, што ў гэтую восеньскую прызыўную кампанію часці Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь папоўняць каля 150 навабранцаў з нашага раёна! 🇧🇾
З шчырымі напутнымі словамі, пажаданнямі моцнага здароўя, вытрымкі і вернасці ваеннай прысязе да будучых абаронцаў Айчыны звярнуліся ваенны камісар Столінскага раёна ❕Сяргей Патрубейка, прадстаўнікі духавенства, грамадскіх арганізацый і ветэраны.
Лепшыя творчыя калектывы раёна падарылі прызыўнікам і іх бацькам яскравы канцэрт.
Падпiсацца 🇧🇾 @Stolin_region
⭐️ прагаласаваць за канал





