➡️Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што гэта свята з'яўляецца сімвалам пераемнасці пакаленняў, данінай глыбокай павагі да нашай гістарычнай спадчыны і багатай духоўнай культуры. Слова — гэта першае, чаму вучыць нас сям'я. Менавіта ў роднай хаце закладваецца разуменне сілы і прыгажосці мовы, якая затым вядзе чалавека праз усё жыццё.
✍️Наталля Качанава падкрэсліла, што у сучасным свеце, перанасычаным інфармацыяй, слова не страціла, а наадварот, узмацніла сваю ўладу над розумамі людзей. Таму адказнасць за тое, што мы кажам і пішам, сёння як ніколі вялікая.
👇Поўны тэкст віншавання:
Дарагія сябры!
Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускага пісьменства.
Гэта свята з'яўляецца сімвалам пераемнасці пакаленняў, данінай глыбокай павагі да нашай гістарычнай спадчыны і багатай духоўнай культуры. Слова — гэта першае, чаму вучыць нас сям'я. Менавіта ў роднай хаце закладваецца разуменне сілы і прыгажосці мовы, якая затым вядзе чалавека праз усё жыццё.
У гэтым годзе мы з болем у сэрцыўспамінаем 85-ю гадавіну пачатку ВялікайАйчыннай вайны. У тыя суровыя часы, калівырашаўся лёс нашай Радзімы, слова з'яўлялася сапраўднай зброяй. Яно дапамагалазмагацца з ворагам, натхняла і ўмацоўвалаверу ў Перамогу. У сучасным свеце, перанасычаным інфармацыяй, слова не страціла, а наадварот, узмацніла сваю ўладу над розумамі людзей. Таму адказнасць за тое, што мы кажам і пішам, сёння як ніколі вялікая.
2026 год, аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, надае Дню беларускага пісьменстваасаблівае значэнне. Мы ўспамінаем прападобную Еўфрасінню Полацкую — асветніцу, для якой кніга была шляхам да мудрасці і духоўнасці. Яе подзвіг кнігапісання і стварэння бібліятэк стаў вытокам нашай нацыянальнай культуры.
Сёлета свята слова пройдзе на Магілёўшчыне, у гасцінных Касцюковічах. Гэты рэгіён лічыцца літаратурнай жамчужынай Падняпроўя. Тут нараджаліся радкі Аркадзя Куляшова, Алеся Пісьмянкова, Івана Чыгрынава і іншых знакамітых пісьменнікаў, чые імёны ўпісаны ў залаты фонд нашай культуры.
Няхай у гэты святочны дзень над горадам пануе атмасфера творчасці, нагадваючы, што мова, культура і літаратура — гэта тое, што аб'ядноўвае нас усіх.
Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, цікавых сустрэч і поспехаў у плённай працы на карысць нашай роднай Беларусі.
Старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Н.І.Качанава
