⚡️ Пятніца – і зноў #ДзеньРоднагаСвайго!
Працягваем знаёміцца з сучаснымі навуковымі і тэхнічнымі тэрмінамі. Спрабуйце адгадаць!👇
🧪Клінічнае выпрабаванне - навуковае даследаванне з удзелам людзей, якое праводзіцца для праверкі бяспекі і эфектыўнасці новых лекаў, вакцын або медыцынскіх прылад.
💫Светлавы год - адзінка вымярэння адлегласці ў астраноміі, якая раўняецца шляху, які промень святла праходзіць за адзін зямны год (прыкладна 9,5 трыльёнаў кіламетраў).
🔬Эксперымент - метад даследавання, пры якім навукоўцы штучна ствараюць пэўныя ўмовы, каб назіраць за паводзінамі аб'екта і праверыць гіпотэзу.
👉 Далучайцеся і будзьце сярод тых, хто ведае❗️
Post #8155
345
