TGViewer
SAY.BY SAY.BY @say_by · 84 subscribers
Post #337 1.19K
❤️ Віншуем усіх з днём роднай мовы, галоўным для нас святам!

І адразу некалькі прыемнасцей у гэты ўрачысты дзень:
1. Карпарацыя NVIDIA ўзяла нашы галасы ды натрэніравала распазнаванне беларускага маўлення! І з гэтай нагоды мы:
- дадалі дэманстрацыю таго, як яно працуе, на галоўную старонку donar.by;
- зрабілі аўтаматычную праверку пры агучванні сказаў! Праверым, ці справіцца камп'ютар з вашым вымаўленнем ;)?

2. Адзін беларускі праграміст зрабіў сінтэз голасу нашага самага актыўнага донара беларускай мовы.
Прымусіць яго казаць тое, што вы пажадаеце, ужо можна на галоўнай старонцы donar.by.

Акрамя таго, усе гэтыя тэхналогіі з адкрытым зыходным кодам, і гэта значыць, што яны свабодныя для спампоўкі і выкарыстання!

І ўсяго гэтага не было б, калі б вы так актыўна не дзяліліся сваімі галасамі!

🌟 Чакаем у новым годзе яшчэ больш добрых навінаў!
  • 🔥 16
More from @say_by
  1. Feb 21, 2025❤️ Віншуем усіх беларусаў з днём роднай мовы! У гэты святочны дзень дзелімся з вамі папярэ…
  2. Jun 7, 2024Узорныя донары беларускай мовы прыступілі да агучвання! 🎉🎉 З 155 зарэгістраваных анкет п…
  3. Jun 5, 2024А ці ведаеце вы пра такі канал BelAI, дзе па-беларуску кожны дзень публікуюцца навіны, звя…
  4. Apr 22, 2024🔥 За некалькі дзён адгукнулася ажно 155 узорных донараў беларускай мовы! Датэрмінова закр…
  5. Apr 18, 2024❤️ Выходзім на новы ўзровень разам! Шукаем Узорных Донараў Беларускай мовы! 🤖 Каб камп'ют…
  6. Dec 31, 2023🎉 Віншуем усіх беларусаў з Новым Годам! Заставайцеся добрымі, чыстымі, светлымі і надалей…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →