TGViewer
SAY.BY SAY.BY @say_by · 84 subscribers
Post #227 790
🔥 Проста неймаверная актыўнасць і неймаверны вынік! Дзякуй усім, хто прычыніўся да справы! Беларуская мова найжывейшая з жывых!

Як мы пісалі раней, у якасці невялікай сімвалічнай падзякі мы ўзнагародзім лепшых у агучванні і ў праслухоўванні.

Каб праверыць, ці ўвайшлі вы ў ТОП-150 у агучцы ці ў ТОП-150 праслухоўвання, можаце зверыцца з галоўнай старонкай donar.by.

А каб атрымаць значок, запоўніце, калі ласка, формачку - https://forms.gle/1VgvCe2dnPc149yo8

Дзякуем і кампаніям, якія таксама мараць, каб беларуская мова квітнела і развівалася ў нашай краіне, і робяць тое, што ім у гэты момант даступна: дапамагаюць значкам донараў мовы знайсці адрасатаў - АЗС А100, Піваварная кампанія Аліварыя, SST.BY і кампанія, што дазволіла значна пашырыць геаграфію дастаўкі ў гэтым годзе - 21vek.by

❤️ Давайце развівацца разам і спрыяць пашырэнню, адраджэнню беларускай мовы, бо «ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову»!
More from @say_by
  1. Feb 21, 2025❤️ Віншуем усіх беларусаў з днём роднай мовы! У гэты святочны дзень дзелімся з вамі папярэ…
  2. Jun 7, 2024Узорныя донары беларускай мовы прыступілі да агучвання! 🎉🎉 З 155 зарэгістраваных анкет п…
  3. Jun 5, 2024А ці ведаеце вы пра такі канал BelAI, дзе па-беларуску кожны дзень публікуюцца навіны, звя…
  4. Apr 22, 2024🔥 За некалькі дзён адгукнулася ажно 155 узорных донараў беларускай мовы! Датэрмінова закр…
  5. Apr 18, 2024❤️ Выходзім на новы ўзровень разам! Шукаем Узорных Донараў Беларускай мовы! 🤖 Каб камп'ют…
  6. Dec 31, 2023🎉 Віншуем усіх беларусаў з Новым Годам! Заставайцеся добрымі, чыстымі, светлымі і надалей…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →