TGViewer
Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ @ruparbdmu · 392 subscribers
Post #2719 1.97K

Forwarded from Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская да пачатку галасавання ў Каардынацыйную раду:

«Сёння пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. І я ўдзячная ўсім, хто вылучаецца і галасуе. Таксама дазвольце выказаць словы падтрымкі ўсім, хто ўжо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і пераслед блізкіх. Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе.

Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання. Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс – чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі.

Каардынацыйная рада – неад'емная частка структуры дэмакратычных сілаў. Гэта платформа для спрэчак і дыскусіяў, якая дасць магчымасць беларусам уплываць на рашэнні сваіх лідараў. Каардынацыйная рада павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іх інтарэсы. І мне б хацелася там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі. Мы – усе розныя, але ў нас адна мэта – свабодная Беларусь.

Дзякуй кожнаму з вас за падтрымку, вашую мужнасць і цярплівасць».
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 🤣 1
More from @ruparbdmu
  1. Apr 24, 2024Ректор минского медуниверситета запретил сотрудникам свободное участие в научных конференц…
  2. Feb 21, 2024⚠️ Збіраем факты парушэнняў падчас выбарчай кампаніі Калі цябе прымушаюць удзельнічаць ці…
  3. Dec 8, 2023Новыя кошты на навучанне ў Беларусі Памятаеце як тыдзень таму міністр адукацыі абвясціў аб…
  4. Nov 1, 2023Срок отработки для врачей после ординатуры увеличивается до 5 лет - Лукашенко подписал поп…
  5. Nov 1, 2023Чаму не хапае медыкаў, ніхто не ў курсе?
  6. Sep 21, 2023photo post
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →