🚩 РУХ запускае новы праект дапамогі Ўкраіне – VajarDruk.
⏺Мэта праекту – 3D-друк тэхнічных дэталяў і іншых неабходных элемэнтаў для патрэбаў ЗСУ і беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
☑️ Ва ўмовах вайны патрэба ў тэхнічных рашэньнях, абсталяваньні і розных дапаможных элемэнтах мае вялікае значэньне. Шмат якія дэталі неабходна вырабляць хутка, дакладна і пад пэўныя задачы, бо ад гэтага залежаць забесьпячэньне, каардынацыя і эфэктыўнасьць у рэальных умовах. Магчымасьці 3D-друку дазваляюць апэратыўна ствараць патрэбныя элемэнты, уносіць неабходныя зьмены ў канструкцыі і хутка адаптавацца пад канкрэтныя патрэбы.
🚫 Падтрымка Ўкраіны ў яе змаганьні супраць расейскіх акупантаў зьяўляецца прыярытэтнай задачай для беларускай супольнасьці ў сьвеце. Бо вынік гэтай вайны непасрэдна ўплывае на будучыню нашай Радзімы і ўсяго рэгіёну. Менавіта таму падтрымка ЗСУ і беларускіх добраахвотнікаў мае для нас прынцыповае значэньне.
🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 Фінансавая дапамога
💬 Іншыя віды дапамогі
Post #1994
3.82K

- ❤ 9
- 👍 7
- 🔥 5
- 👏 2