Правялі першы семінар у рамках серыі вэбінараў па беларуска-ўкраінскіх адносінах. Пры супрацоўніцтве Foreign Policy Council "Ukrainian Prism" і Konrad-Adenauer-Stiftung Belarus, а таксама пры удзелу Пасла па асобых даручэннях Ярослав Чорногор
1. Казалі на трох мовах: беларуская, украінская, англійская.
2. Казалі аб мінулым: чаму разышліся ў сваіх траекторыях па бяспецы.
3. Быў добры гістарычны экскурс. Былі дастаткова цікавыя назіранні.
4. Гісторыя шмат вызначае, але не ўсё і да наступнага гістарычнага павароту трэба рыхтавацца зараз.
5. Мы - суседзі. Мы – вучымся пераходнай дэмакратыі ва Ўкраіны. Без свабоднай, дэмакратычнай Беларусі не будзе стабільнай сістэмы бяспекі ў рэгіёне.
6. Мы не браты, гэта ўсё тэрміналогія з "трыадзінага рускага народа". І я б дадала, што ўся гэтая партрыярхальная тэрміналогія моцна збівае з панталыку.
7. Нам трэба пазнаваць і вывучаць адзін аднаго лепш без пасярэднікаў.
8. Я размаўляла па-беларуску амаль увесь час (добра ці дрэнна) і гэта маё асабістае дасягненне.
Дзякуй усім спікерам, удзельнікам і асобна падзяку Паўло і Габрыэеле
Post #950
1.5K
- 👍 32
- ❤ 13
- 👏 1
- 🕊 1