TGViewer
Channel Public Channel
КОТОС: мясцовае самакіраванне

КОТОС: мясцовае самакіраванне

@rksby2020

Самакіраванне і самаарганізацыя. Станьце гаспадарамі сваіх двароў!

Кансультацыі: @rks_support
Звярнуцца ананімна: @KotosBot
Subscribers
407
Photos
876
Videos
96
Links
542
Recent Posts 20 shown
Post #1721 134
📣 Важна выказацца: абмяркоўваюцца змены ў Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

Праект змяшчае карысныя новаўвядзенні, але адначасова прапануе прызнаваць «злоўжываннем» звароты, якія нібыта дыскрэдытуюць дзяржаўныя органы або аказваюць ціск на службовых асоб.

Такія расплывістыя фармулеўкі могуць стаць падставай для адмовы ў разглядзе крытычных скаргаў. Асабліва небяспечна, што заяўніка могуць нават не паведаміць пра прынятае рашэнне.

Да 23 ліпеня 2026 года кожны можа прапанаваць:

▪️ выключыць паняцці «дыскрэдытацыя» і «аказанне ціску»;
▪️ абавязаць органы абгрунтоўваць адмову і паведамляць пра яе заяўніку;
▪️ забараніць накіроўваць скаргу таму, на каго скардзяцца;
▪️ абараніць паведамленні пра правапарушэнні ад фармальнай адмовы;
▪️ абмежаваць бестэрміновае спыненне перапіскі.

Не абавязкова быць юрыстам. Важна афіцыйна зафіксаваць сваю пазіцыю. Лепш размяшчаць кожную прапанову асобным каментаром — так яе прасцей разгледзець і ўлічыць.

👉Далучыцца да абмеркавання:
https://forumpravo.by/publichnoe-obsuzhdenie-proektov-npa/forum15/17947

Для публікацыі каментара неабходна зарэгістравацца. Абмеркаванне працягнецца да 23 ліпеня 2026.

Права на зварот не павінна ператварацца ў права чыноўніка не адказваць.
forumpravo.by Публичное обсуждение проектов НПА Участвуйте в Публичном обсуждении проектов НПА, выскажите мнение по их улучшению
  • 👍 2
Post #1719 92
Бяздомныя жывёлы: рашэнне праблемы ці новыя рызыкі жорсткасці?

У Беларусі збіраюць прапановы па зменах у правілах палявання. Сярод абмеркаваных падыходаў — больш жорсткае рэгуляванне сітуацыі з сабакамі, якія знаходзяцца без нагляду ўладальнікаў, асабліва ў сельскай мясцовасці.

Фармальна гаворка ідзе пра абарону хатняй жывёлы, дзікай фаўны і людзей. Але на фоне выпадкаў масавага адлову і знішчэння безнаглядных сабак у Гомелі такая ініцыятыва гучыць вельмі неадназначна. Ёсць рызыка, што замест сістэмнага вырашэння праблемы ўлады зноў зробяць стаўку на сілавы падыход — адлоў, ізаляцыю і знішчэнне жывёл.

Праблема бяздомных жывёл не ўзнікае сама па сабе. Яе прычынамі становяцца безадказнасць уладальнікаў, самавыгул, адмова ад хатніх гадаванцаў, адсутнасць даступнай стэрылізацыі, недахоп прытулкаў і слабая праца мясцовых службаў. Пакаранне наступстваў без ліквідацыі прычын не вырашае праблему — яно толькі робіць яе менш бачнай на кароткі час.

Рэальны вынік можа даць толькі комплексны падыход: абавязковая ідэнтыфікацыя хатніх жывёл, адказнасць за самавыгул і выкіданне гадаванцаў, даступная стэрылізацыя, падтрымка прытулкаў, развіццё праграм прыстройства і кантроль за дзеяннямі службаў адлову.

Бяспека людзей важная. Але яна не павінна азначаць легалізацыю жорсткасці. Грамадства мае права патрабаваць не паказных кампаній, а гуманнай і эфектыўнай палітыкі ў дачыненні да жывёл.

Як, на вашу думку, трэба вырашаць праблему бяздомных жывёл? Галасуйце ў нашым апытанні. 👇
  • 👍 3
Post #1717 87
Змены ў заканадаўстве пра садовыя таварыствы датычацца амаль кожнага, у каго ёсць лецішча ў Беларусі. У відэа коратка разбіраем, што мяняецца для ўладальнікаў участкаў, за што цяпер могуць спытаць больш строга і чаму варта загадзя праверыць дакументы, унёскі і правілы карыстання сваім участкам.

Пасля прагляду далучайцеся да апытанкі: што ў новых правілах для садовых таварыстваў вас хвалюе найбольш? 👇
  • 👍 2
  • ❤ 1
Post #1716 94
📣 Адкрыта падача заявак на “Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level”

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы адкрыў прыём заявак на трэцяе выданне варкшопу “Leaders for Change: promoting democracy and human rights at local level”, які пройдзе 7–9 ліпеня 2026 года ў Страсбургу, Францыя.

Праграма прызначаная для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, актывістаў, будучых мясцовых лідараў, прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і тых, хто працуе з тэмамі дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні.

Удзельнікі змогуць абмяняцца досведам з прадстаўнікамі Кангрэса Рады Еўропы, экспертамі і беларускімі калегамі, а таксама атрымаць практычныя інструменты для развіцця мясцовай дэмакратыі ў адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання.

📅 Дэдлайн падачы заявак: 21 чэрвеня 2026 года

🔗 Падаць заяўку можна па спасылцы: https://eu.surveymonkey.com/r/2CC63MV

Кангрэс пакрывае выдаткі ўдзельнікаў на праезд, пражыванне і сутачныя ў адпаведнасці з правіламі кампенсацыі выдаткаў Рады Еўропы.

Падчас мерапрыемства будзе забяспечаны пераклад на англійскую і беларускую мовы.
  • 👍 2
Post #1715 136
Вясновы агляд жылфонду: што гэта значыць і як дзейнічаць жыхарам

У Беларусі пачаўся вясновы агляд жыллёвага фонду. Гэта не “фармальная праверка”, а момант, калі вырашаецца, што будуць рамантаваць у 2026 годзе — і ці ўвогуле будуць.

Што правяраюць:
— сістэмы вентыляцыі і дымавыя каналы
— стан дахаў, фасадаў, балконаў, уваходных груп
— пад’езды і месцы агульнага карыстання
— тэхнічныя паверхі і гарышчы (санітарны стан)
— электрычныя сістэмы і асвятленне
— двары, дарожкі, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі

Па выніках складаюцца акты. І вось тут галоўнае: што туды трапіць — тое і будуць (ці не будуць) рамантаваць.
  • 👍 2
Post #1714 240
Генпланы без горада: як тэхнічныя праўкі забіраюць у мясцовых жыхароў паўнамоцтвы

На Прававым форуме ідзе грамадскае абмеркаванне зменаў у Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Тэрмін кароткі: з 10 лютага 2026 да 20 лютага 2026.

Ключавое ў гэтым праекце не ў дробных тэрмінах, а ў тым, што Міністэрству прапануюць аддаць функцыю заказчыка па распрацоўцы генпланаў. Калі гэта пройдзе, мясцовы ўзровень будзе яшчэ слабей уплываць на тое, як і дзе будуць будаваць, што будуць зносіць, дзе з’явяцца прамысловыя аб’екты і як будзе выглядаць развіццё тэрыторый. План горада рызыкуе стаць “планам без горада”.
Мы падрыхтавалі поўны разбор і гатовыя кароткія фармулёўкі, якія можна ўставіць на форум (спасылка).

Як удзельнічаць:
-Зайдзіце на старонку абмеркавання, увайдзіце (патрэбна рэгістрацыя) і пакіньце хаця б адну прапанову. Нават адзін абзац мае вагу, калі яго падтрымаюць дзясяткі людзей (спасылка на абмеркаванне).

Калі вам важна, каб горад вырашаў свае пытанні на мясцовым узроўні, не адкладайце: да 20 лютага 2026 часу амаль няма.
etonashgorod.org Генпланы без удзелу горада Як «тэхнічныя» праўкі перакройваюць уладу ў горадабудаўніцтве
  • 👍 3
Post #1713 256
♻️ Што рабіць, калі кантэйнерная пляцоўка не прыбіраецца ЖКГ

Бруд, лісце “падушкай”, жыжа з дажджу і дробнага смецця, слізка і непрыемны пах — а пляцоўку месяцамі ніхто не падмятае? Гэта не “дробязь”, а пытанне бяспекі і санітарыі. Вось практычны алгарытм.

Зафіксуйце праблему
Зрабіце фота і відэа так, каб было відаць: лісце, бруд, лужыны, смецце вакол кантэйнераў, слізкія месцы, падыходы да кантэйнераў. Дадайце дату і адрас (хаця б у подпісе да відэа).

Падайце заяўку праз 115.бел
Гэта самы хуткі спосаб. У тэксце коратка: “Кантэйнерная пляцоўка не прыбіраецца з (месяц/дата), лісце і бруд, слізка, небяспечна. Прашу арганізаваць уборку і вываз раслінных адходаў/прыборку тэрыторыі”. Прыкласці фота/відэа.

Дублюйце пісьмова ў ЖКГ/ЖЭС або ў райвыканкам
Калі 115 не дае выніку або адказ фармальны — накіроўвайце зварот праз электронную прыёмную або папяровы ліст. Прасіце не “ўзяць на кантроль”, а даць канкрэтна: калі і хто прыбярэ, і як часта пляцоўка будзе абслугоўвацца.

Калі ёсць антысанітарыя — падключайце санслужбу
Калі пах, смецце раскідваецца, з’яўляюцца шкоднікі — гэта ўжо пытанне санітарных нормаў. У такіх выпадках скарга ў санстанцыю працуе мацней, чым “проста не прыбралі”.

Калі баяцца, што ўзімку кантэйнеры не вывезуць
Пішыце асобна: “Падыход да кантэйнераў у брудзе/лісці, узімку будзе слізка, кантэйнеры немагчыма падкаціць, узнікне рызыка траўмаў і зрыву вывазу смецця”. Гэта важны аргумент.

Аб’яднайцеся з суседзямі
Нават 5–10 подпісаў або калектыўная заяўка ў 115 + у райвыканкам звычайна паскарае рэакцыю. Дадайце: “Праблема сістэмная, паўтараецца з лета”.

Калі вас “адфутболілі” — патрабуйце канкрэтных тэрмінаў і адказных
Фразы кшталту “кадраў не хапае” не адмяняюць абавязкаў. Просіце: дата ўборкі, прозвішча адказнага, графік абслугоўвання пляцоўкі.
  • 👍 3
Post #1712 147
🎄 З Раством і Новым годам, шаноўныя калегі! 🎄✨

Дзякуй вам за гэты год. За настойлівасць, салідарнасць і гатоўнасць адстойваць свае двары, вуліцы, гарады і вёскі — нават там, дзе сістэма робіць выгляд, што “нічога не бачыць”.

📌 Вынікі нашай супольнай працы за 2025 год:

— падтрымка актывістаў і ініцыятыў з розных рэгіёнаў Беларусі;
— кансультацыі і практычныя рэкамендацыі па вырашэнні мясцовых праблем (ЖКГ, добраўпарадкаванне, транспарт, двары, камуналка, бюджэты);
— дапамога з калектыўнымі зваротамі, скаргамі і алгарытмамі дзеянняў;
— адукацыйная праца: тлумачылі, як працуе мясцовае самакіраванне, бюджэты і як грамадзяне могуць уплываць на рашэнні.

✨ Няхай Раство прынясе цішыню і цеплыню, а Новы год — больш бяспекі, сіл, падтрымкі адзін аднаго і канкрэтных перамог, нават маленькіх, але рэальных.
Калі людзі не маўчаць — з’яўляецца вынік. Калі ёсць супольнасць — змены магчымыя.

З Раством і Новым годам! 🎉
  • ❤ 3
  • 👍 1
Post #1710 173
🚐 Зноў чаргі на маршруткі. Зноў Dana Mall.

Людзі стаяць і чакаюць — і гэта ўжо стала звыклым для Мінска і прыгарадаў.

Пасля публічнай увагі “зверху” праблема знікла… але толькі на месяц. Потым усё вярнулася. Чаму?

Бо праблему не вырашылі сістэмна. Праблема маршрутак у Беларусі — не ў пасажырах і не ў надвор’і. Яна ў манаполіі, адсутнасці канкурэнцыі і слабай дэцэнтралізацыі.

Прыватнаму бізнесу складана выходзіць на маршруты, дзяржпрадпрыемствы не спраўляюцца, а мясцовыя ўлады не маюць дастатковых паўнамоцтваў, каб хутка змяніць сітуацыю.

🇵🇱 Польшча і 🇱🇹 Літва паказваюць іншы падыход: дзяржава ўсталёўвае правілы і тарыфы, а перавозчыкі — канкуруюць. У выніку транспарт ходзіць часцей, без чаргаў, а якасць вышэй.

Беларусі патрэбна:
– дэцэнтралізацыя;
– рэальныя паўнамоцтвы мясцовым уладам;
– канкурэнцыя замест манаполіі.

🔚 Пакуль рашэнні прымаюцца зверху і без канкурэнцыі — чаргі будуць вяртацца.
❓А як вы лічыце: ці патрэбна Беларусі канкурэнцыя ў транспарце? 👇
  • 👍 4
Post #1708 96
🛣 Чаму дарогі ў рэгіёнах у дрэнным стане — нават у “год добраўпарадкавання”?

1️⃣ Грошы ёсць, але прыярытэты скажоныя

Сродкі выдзяляюцца, але:
– у першую чаргу на сталіцу, трасы і “вітрыны”;
– мясцовыя дарогі фінансуюцца па рэшткавым прынцыпе;
– замест капрамонту — касметыка і ямкавы рамонт.

➡️ У справаздачах — рамонт, на месцах — ямы.

2️⃣ Ямкавы рамонт — не рашэнне

Ямкі залатаць танна і хутка, але:
– яны трымаюцца 1–2 сезоны;
– зімой разбураюцца першымі;
– грошы трацяцца штогод на адно і тое ж.

➡️ Гэта не эканомія, а пастаянныя страты бюджэту.

3️⃣ Рэгіёны без паўнамоцтваў

Мясцовыя ўлады:
– не кантралююць бюджэты;
– залежаць ад дазволаў “зверху”;
– не нясуць персанальнай адказнасці.

4️⃣ Імітацыя ўдзелу грамадзян

Фармальна ёсць звароты і партал 115.бел.
Фактычна — пераносы, фармальныя адказы і гады чакання.

❗ Што можа змяніць сітуацыю

– менш ямачнага, больш сістэмнага рамонту;
– празрыстыя бюджэты і спісы дарог;
– калектыўныя звароты і публічнасць;
– персанальная адказнасць службоўцаў;
– рэформа, а не разавыя кампаніі.

🔚 Вынік:
Дарогі дрэнныя не таму, што “няма грошай”, а таму што сістэма не працуе.

👉 Без празрыстасці, удзелу людзей і рэальных рэформаў “год добраўпарадкавання” застанецца лозунгам.
  • 👍 2
Post #1706 130
📌 Сёння пра ЖКГ у Беларусі — і праўда тут далёка не такая прыгожая, як у справаздачах.
Калі каротка: чыноўнікі схаваюць праблемы, прыдумваюць поспехі і ігнаруюць тое, што сапраўды хвалюе людзей.

🕵️ Генпракуратура праверыла Міністэрства ЖКГ
І выявіла тое, пра што беларусы кажуць гадамі:
❗ скаргі ігнаруюцца
❗ тэрміны парушаюцца
❗ адказы — фармальныя
❗ у справаздачах — «прыгожыя» лічбы, але не рэальнасць

📈 Скаргаў усё больш
Лічбы гавораць самі за сябе:
• 2023 — 50,5 тыс. зваротаў
• 2024 — 54,6 тыс.
• першыя паўгода 2025 — 25 тыс.
Скаргаў становіцца больш. А якасць — горшая.

🛠 Што менавіта знайшлі пракуроры?
— інструкцыі і метады 10–20-гадовай даўніны
— зацягванне разгляду зваротаў
— скажэнні ў справаздачах
— адсутнасць актуальнай інфармацыі на сайце Міністэрства
— поўны фармалізм у працы са зваротамі
— і галоўнае — ніякага сістэмнага вырашэння праблем на месцах

⚙️ Чаму так адбываецца?
Замест рэальнай рэформы — масавыя скарачэнні ў ЖКГ.
Ідэя ўлады: «менш людзей — больш эфектыўнасці».
Рэальнасць: менш работнікаў → больш нагрузкі → ніжэйшая якасць → хуткі рост скаргаў.Тысячы спецыялістаў сышлі, а сістэма так і не была перабудаваная.
🧑‍💼 А што прапануюць эксперты?
Вось важнае:
незалежныя эксперты ўжо шмат гадоў маюць гатовыя і прадуманыя прапановы па рэформе — празрыстасць, канкурэнцыя, новая мадэль кіравання, пілотныя праекты, аднаўленне адказнасці.
Усё гэта сабрана ў «Канцэпцыі рэфармавання сістэмы ЖКГ», якая даступная тут:
👉 https://idsmbee.org/tpost/zts0ss0sg1-kantseptsiya-refarmavannya-sstemi-zhkg-r

Але чыноўнікі:
— не прыцягваюць экспертаў,
— не ўлічваюць іх наработкі,
— працягваюць латківаць стары савецкі механізм.
У выніку — рэформа ёсць, але яе ніхто не робіць.

⚠️ І што цяпер?
Пасля праверкі некалькі службовых асоб пакаралі. Міністэрству далі прадпісанне «выправіць сітуацыю».Але будзем шчырымі:
калі сістэма пабудавана няправільна — пакаранні нічога не зменяць.
Патрэбна рэформа. Рэальная.
Эксперты ўжо ведаюць, з чаго пачаць — і гэта не скарачэнні, а новы падыход.

❓А вы заўважылі, што ЖКГ працуе горш?
Як у вас вырашаюць заяўкі — хутка ці пасля дзесяці званкоў?
Ці верыце вы, што рэформа здольная змяніць сітуацыю?
  • 👍 2
Post #1704 172
❄️ Холад у кватэры, ледзяныя батарэі і маўчанне ЖКГ? Вось што трэба рабіць!

У Слуцку, у доме па вул. Багдановіча, 5 людзі пяць дзён сядзелі без цяпла. На вуліцы — мінус, у кватэрах — прахалода, дзеці ходзяць у цёплых куртках. Батарэі ледзяныя, а адказ адзін: «Чакайце, заявка прынята».

Разбіраемся, што павінна быць па нармах і як дзейнічаць правільна.

🌡️ Якая павінна быць тэмпература ў кватэры паводле саннормаў?

Жылыя пакоі: +18…+24°C
Вуглавыя пакоі: не менш +20°C
Дзіцячыя: +20…+22°C
Ванна: +25°C
Кухня: +18°C

Калі ніжэй — гэта парушэнне. Калі холад трымаецца больш за 12 гадзін — вы маеце права на пераразлік за ацяпленне.

🧾 Што рабіць, калі ў кватэры холадна?

1️⃣ Правільна замераць тэмпературу
Ставіце тэрмометр:
— на вышыні 1,5 м,
— у 1 м ад знешняй сцяны,
— чакайце 10 хвілін.
Зрабіце фота/відэа з датай і часам.

2️⃣ Падаць скаргу
Тэлефон у ЖЭС — фіксуем нумар заяўкі.
Калі праз 2–3 гадзіны нічога — пісьмовая скарга.
Затым — на 115.бел.
Пры адсутнасці рэакцыі — райвыканкам → аблвыканкам → КДК.

3️⃣ Патрабаваць замер ад камісіі ЖКГ
Прыедзе спецыяліст, зафіксуе тэмпературу.
На падставе акта робіцца пераразлік.

❄️ Выпадак у Слуцку — класіка сістэмы
У доме на Багдановіча, 5 праблема ўзнікла пасля рамонту — у сістэмы проста было паветра. У выніку некалькі кватэр заставаліся без цяпла 5 дзён. Гэта не «форс-мажор», а няўвага і дрэнная праца камунальнікаў. Пасля масавых званкоў і агалоскі майстры нарэшце пачалі вырашаць праблему.

⚠️ Запомніце галоўнае:
Вы маеце права на бяспечную тэмпературу ў жыллё.
Тэмпература ніжэй нормы = падства для пераразліку.
Паветра ў сістэме — гэта памылка ЖЭС, а не «ваша праблема».
Публічнасць і настойлівасць — лепшая зброя.

❓ А бывала ў вас такое, што батарэі халодныя, а ЖЭС толькі кажа “чакайце”?
  • 👍 2
Post #1702 147
♻️ У вашым доме ёсць смеццеправод? Ён можа быць прычынай холаду ў кватэры!

Нават калі батарэі гарачыя, у пакоях можа быць прахалодна. ЖКГ тлумачыць: калі клапаны смеццеправода няшчыльныя, ён працуе як вентыляцыйная шахта, высмоктваючы цяпло з пад’езда і кватэр.

Але гэта толькі частка праблемы.

🔥 Чым небяспечны смеццеправод?

1️⃣ Антысанітарыя — унутры назапашваецца бруд, бактэрыі, смурод пранікае ў пад’езды і кватэры.
2️⃣ Рызыка ўзгарання — трапіў акурок або гарачы смеццевы пакунак — і ўсё, ствол можа загарэцца.
3️⃣ Менш матывацыі сартыруць смецце — калі ёсць «труба», людзі радзей нясуць адходы ў асобныя кантэйнеры.

У новых дамах смеццеправоды больш не праектуюць, а ў старых — актыўна кансервуюць.
Толькі ў 2025 годзе ў Мінску закансервавалі 181 ствол у 63 дамах.

⚖️ Што кажа закон і як легальна зачыніць смеццеправод?

Паводле Жыллёвага кодэкса і Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, смеццеправод можна зачыніць толькі па рашэнні ўласнікаў кватэр.

📋 Алгарытм:
1️⃣ Стварыць ініцыятыўную групу і правесці агульны сход жыхароў.
2️⃣ Патрэбна большасць — 50% + 1 голас ад агульнай колькасці ўласнікаў.
3️⃣ Складанне пратаколу сходу і перадача яго ў ЖЭС/ТУ.
4️⃣ Абслугоўваючая арганізацыя павінна абсталяваць пляцоўку для кантэйнераў.
5️⃣ Пасля гэтага смеццеправод афіцыйна заварваюць і кансервуюць.

У дамах, дзе смеццеправод ужо зачынілі, стала цяплей, цішэй і чысцей.
  • 👍 3
Older posts →

About this channel

How can I read @rksby2020 without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for КОТОС: мясцовае самакіраванне: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does КОТОС: мясцовае самакіраванне have?
КОТОС: мясцовае самакіраванне (@rksby2020) has 407 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does КОТОС: мясцовае самакіраванне know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →