https://t.me/reflectionbelarus/820
Некалькі чалавек папрасіла пракаментаваць гэты пост "Рэфлексіі і рэакцыі".
"Няма таго, што раней было" - гэты тэзіс характэрызуе абставіны ў дзяржапараце, каторы стракаты настолькі, што казаць аб нейкім адзінстве пазіцый ці меркаванняў цяжка. Натуральнага сплачэння адзін за аднаго тут няма, ёсць сплачэнне вакол ствала дзяржапарата, які дае хлеб, і вакол сітуацыі з нападкамі з боку апанентаў. Таму як грызлі адзін аднаго, так і будуць грызці, як ішлі бок аб бок туды, куда ім казаў павадыр, так і будуць ісці. Няма дзяржаўнай ідэі, дзяржаўнай мэты, якая аб'ядноўвала бы ўсіх: дэрактара малочнага ААТ, міністра абароны, кіраўніка паліклінікі і школы, дэпутата, губернатара. Аб'ядноўвае, акрамя хлеба, правільна напісана - булінг. Колы каткоў блогераў неабгрунтавана разуцюжылі агромністую колькасць добрых людзей і сярод сілавікоў, і сярод дэпутатаў, і чынавенства. Менавіта гэта стала скрэпай для дзяржапарата напрыканцы 2020 года і трымае па гэты час. Грамадзянская самаарганізацыя, якая адбылася ў 2020 годзе, імкліва канвертавалася ў палітычныя навыкі - гэта аксіома прыроды грамадства. Таму ж самаарганізацыя здарылася і ў дзяржапараце, які стаў таксама мацней.
А тым, хто збіваў людзей і парушаў закон, адстойваў толькі інтарэсы дзяржавы, а не грамадства, усе гэтыя булінгі, чорны кнігі, адукацыі ды канстытуцыі да лампачкі. Аднак яны хоць і маюць асноўную масу адмінрэсурса, але ж з'яўляюцца абсалютнай меншасцью ў палітычнай замкунтай сістэме, якая не разумее логікі замарожанага канфлікта і наяўнасці кангламерата праблем.
І як толькі з'явіцца кропка апоры для дзяржслужачых, то менавіта гэта штурхане сітуацыю ў розныя бакі такім чынам, што разбалансіроўка набудзе хаатычны характар. Хаатычны таму, што аўтарытэтам з'яўляецца толькі Лукашэнка, і ніякія саўбезы, народныя сходы, "заграницы" не вырашаць праблему, бо толькі ад яго ўсё залежыць. Для набыцця аўтарытэта патрэбен час, ці выдвіжэнне другім аўтарытэтам, чаго на гарызонце не відаць.
Сярод дзяржапарата няма і аўтарытэта ў Ціханоўскай і кампаніі, бо са жніўня яны выбралі крытычны аб'ём асуджэнняў, заклікаў і заяў, а разам з булінгам яе асоба і асобы астатніх пачынаюць вызыааць адрыньванне.
У галовах чыноўнікаў - ментальнае безуладдзе, якое мяжуе са страхам рэпрэсій і несвядомасці таго, што будзе заўтра. У выбарчай сістэме ЗША ёсць паняцце swing state - "колеблящийся штат", які азначае прыблізна аднолькавую папулярнасць кандыдатаў ад штата. Вось дзяржапарата зараз - "колеблящийся": ад таго, хто ў гэтым годзе працягне коўдру на сябе і залежыць, на чыім баку будуць і дэпутаты, і міліцыя і цалкам увесь народ.
Ваш народны дэпутат
Post #823
31.4K