TGViewer
Channel Public Channel
Razam - Новостной Канал

Razam - Новостной Канал

@razamnews

Полезная информация для белорусов в Литве.
Наши инициативы: https://linktr.ee/razamlt
Subscribers
683
Photos
3.9K
Videos
457
Links
1.9K
Recent Posts 16 shown
Post #5402 197
Студенты бакалаврской программы «Бизнес-экономика» Школы экономики и бизнеса BISEB совместно с опытными менторами и представителями бизнеса в рамках пилотного проекта Business Clinic подготовили серию практических пособий для предпринимателей с опытом миграции в Литве и Польше:
☑️ Практическое руководство по стартапам для беларусов и украинцев
☑️ Как открыть бизнес в Польше
☑️ Как открыть бизнес в Литве
☑️ Фандрейзинг для бизнеса

Пособия доступны на беларусском, украинском, английском и русском языках и призваны помочь начинающим предпринимателям разобраться с вызовами создания и развития бизнеса в новой стране.

Материалы в открытом доступе по ссылке: https://www.biseb.school/business-clinic
  • 🔥 3
  • 👍 1
Post #5401 320
Cябры, запрашаем у гэтую суботу 25 ліпеня разам ушанаваць памяць нашага легендарнага літаратара Уладзіміра Караткевіча ў колішняй улюбёнай віленскай рэстарацыі Уладзіміра Сямёнавіча. Захавалася ягонае знакамітае двухрадкоўе "Па дарозе ў Бочу нікуды ня збочу". Пад такой назвай прапануем вам невялікую экскурсію, прысьвечаную Караткевічу, у тым ліку па адрэсах, зьвязаных зь яго знакамітым раманам "Каласы пад сярпом тваім", што прывядзе нас да той самай рэстарацыі, якая зараз носіць назву "Багемія". Тут можна будзе ўзьняць чарку памяці нашага выбітнага творцы, пачытаць ягоныя ўлюбёныя вершы ды ўспаміны пра Вялікага Беларуса.

Збор у 16-00 ля помніка Гедыміну на Катэдральнай плошчы. Прапануем разам працягнуць віленскую традыцыю ўшанаваньня Караткевіча!

Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму ці ў прыват @liusterkavilnia

Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!

Далучайцеся!
  • 👍 2
  • ❤ 1
Post #5400 259
Сябры, у нядзелю 26 ліпеня прапануем вам далучыцца да экскурсіі па беларускіх мясьцінах Коўна/Каўнаса.

Коўна — адзін з найважнейшых гарадоў у гісторыі Літвы, але і беларускі сьлед тут нашмат большы, чым можа падацца на першы погляд. Гэта горад, дзе перапляталіся лёсы беларусаў і літоўцаў, дзе працавалі дзеячы БНР, служылі беларускія вайскоўцы, жылі пісьменьнікі, архітэктары. На экскурсіі мы пагаворым пра гэтыя сувязі праз гарадскія адрасы, будынкі, дакументы і асабістыя гісторыі. Гэта будзе спроба ўбачыць Коўна ня толькі як літоўскую сталіцу памяці, але і як важны пункт беларускай гістарычнай мапы. 

Пачатак экскурсіі ў 10.30 ад чыгуначнага вакзала Коўна. 

Экскурсія пройдзе за вольныя ахвяраваньні.

Рэгістрацыя праз гугл-форму, але колькасьць удзельнікаў экскурсіі абмежаваная, таму рэгіструйцеся хутчэй.

Пасьля экскурсіі па горадзе можна будзе дадаткова пад'ехаць на магілу стваральніка бел-чырвона-белага сьцяга, архітэктара Клаўдзія Душ-Душэўскага. А таксама бясплатна наведаць ковенскія музеі. Далучайцеся!
  • 👍 1
Post #5399 322
Конкурс стыпендый для навучання на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры ў Літве і Чэхіі для беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца пад пагрозай пераследу або ўжо пацярпелі ад рэпрэсій.
Прыём заявак адкрыты да 14 ліпеня 2026 года.

https://eu4belarus.info/scholarlt26/
  • 👍 1
Post #5398 330
Запрашаю на прэзентацыю сваёй першай пасля турмы кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні

У аўторак, 23 чэрвеня а 18.00 - вялікая сустрэча і прэзентацыя маёй новай кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні.

Пра што першая кніга пасля турмы?

У "Беларусь - гэта святое" сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, якія я маляваў у турмах і калоніі Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.

Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася.

Аўторак 23 чэрвеня, 18.00, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). Уваход вольны!
  • 👍 4
  • 🙏 1
Post #5393 295
Сябры, 9 чэрвеня спаўняецца 145 год з дня народзінаў знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча. З гэтай нагоды у  нядзелю 14 чэрвеня ў 13-30 запрашаем вас на экскурсію у яго гонар пад назвай "Іване, ты жывеш!"

Гэта словы нарачонай Івана Юльяны Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра свайго каханага, адкуль мы даведваемся ня толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханьне, але і пра тагачаснае беларускае жыцьцё ў Вільні.

Прапануем вам разам прайсьціся па віленскіх адрасах, зьвязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыцьцё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць нашага выбітнага дзеяча.

Рэгістрацыя на экскурсію праз гугл-форму. Інфармацыя пра месца пачатку шпацыра вы атрымаеце напярэдадні на пазначаныя пры рэгістрацыі кантакты.

Данаты вядоўцы традыцыйна вітаюцца!
Дарэчы, на апошнім фота - з унучкай Антона Луцкевіча Алесяй і яе дзядамі!

Далучайцеся!
  • 👍 2
Post #5392 238
KULTŪROS NAKTIS 2026 // SVETA BEN & GALYA CHIKISS

12 чэрвеня // 20:30-02:00
Pylimo g. 4A
Уваход вольны

Sveta Ben & Galya Chikiss – беларускія артысткі, якія злучаюць эксперыментальную музыку, перформанс і электроніку.

Сваімі галасамі, тэкстамі і гукавымі ландшафтамі яны запрашаюць гледачоў у містычны і інтымны свет, які існуе дзесьці па той бок бясконцай стужкі навін і апавяшчэнняў. Свет, дзе пераплятаюцца сон і фальклор, дзе час цячэ інакш, а танец аказваецца перажываннем.

Таксама ў праграме: Elizabete Balčus, Une, інсталяцыі ад Eglė Grėbliauskaitė і Katya Kóv

Падрабязнасці: https://fb.me/e/4kJkI2nvR
  • ❤ 5
  • 👍 1
Post #5391 296
Сябры, у нядзелю 31 траўня запрашаем вас на экскрусію па Вільні Шляхамі паўстанцаў 1863 году, прысьвечаную 200-годзьдзю Зыгмунта Серакоўскага, якое адзначаецца напярэдадні.

Пачатак у 15-30 каля былога палацу Тышкевічаў на Троцкай (Trakų g. 1) на скрыжаваньні з вуліцай Завальнай (Pylimo g.). Рэгістрацыя праз гугл-форму.

30 траўня 1826 году (па новым стылі) непадалёк ад Луцку на Валыні нарадзіўся адзін з кіраўніў паўстаньня 1863 - 1864 гг. Зыгмунт Серакоўскі, хіба адзін з самых недаацэненых зараз яго герояў.

Падчас экскурсіі Шляхам паўстанцаў 1863 года мы наведаем месцы, зьвязаныя ня толькі з Зыгмунтам Серакоўскім, а таксама з Кастусём Каліноўскім ды іншымі паўстанцамі, але даведаемся, дзе знаходзіўся Правінцыйны камітэт Літвы і Беларусі, дзе паўстанцы перахоўвалі зброю, дзе зьбіраліся напярэдадні паўстаньня і падчас. А скончым наш шпацыр, вядома, у Карчме 1863, дзе зможам годна адзначыць 200 годзьдзе Зыгмунта Серакоўскага.

Экскурсія праводзіцца за ахвяраваньні ад 10 еўра.
  • 👍 1
Post #5390 347
Сябры, у гэтую нядзелю 24 траўня а 16-00 запрашаем вас на экскурсію па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча, а таксама да гісторыі таго, як Слуцкія паясы сталі беларускім нацыянальным брэндам.

25 траўня Максім Багдановіч памірае ў Ялце ва ўзросце 25 гадоў. У ягоным знакамітым перадсьмяротным вершы згаданая вядомая віленская друкарня.

Падчас экскурсіі мы пройдземся па віленскіх адрасах нашага выбітнага Паэта, згадаем, дзе былі надрукаваныя ягоны першы твор і першая кніга, назавем тых беларускіх дзеячоў, хто дапамагаў Максіму, запрасіў і апекаваўся ім, абавязкова працытуем урыўкі зь ягоных вершаў з нізкі "Места", прысвечанай Вільні, а таксама прыгадаем, як Багдановіч спрычыніўся пераўтварэньня сармацкага сымбалю шляхацкай вопраткі Слуціх паясоў у культурную спадчыну сучаснай Беларусі.

А напрыканцы мы разам пасядзім у віленскай кавярні, дзе ў кожнага  будзе магчымасьць пачытаць улюбёныя вершы Багдановіча.

Пачатак экскурсіі ад касьцёла Сьв. Ганны. Рэгістрацыя праз гугл-форму

Экскурсія за ахвяраваньні!
  • 👍 1
Post #5389 378
Polyn едуць у Вільню. Рэдкі выпадак, калі гэты праект можна ўбачыць ужывую.

Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва. Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму ў міні-туры Вільнюс–Варшава.

Музыка Polyn — шматслаёвы гіпнагагічны трып-хоп, які хістае ад пост-панка да калыханак і назад. Шчыльны, ахінаючы гук, за знешняй змрочнасцю якога хаваецца парадаксальна светлы нігілізм і амаль будысцкая адмова ад сябе.

Увогуле, калі ў вас ёсць сумневы наконт навакольнай рэчаіснасці, то Polyn — ідэальны да іх саўндтрэк. Так што не прапусціце.

📆 Дата: 28 траўня
⏰ Час: 19:00 (дзьверы), 20:00 (шоў)
📍Месца: Paviljonas, Вільня
🎟 Квіткі: https://ra.co/events/2418896
  • 👍 3
  • 🔥 1
Post #5388 283

Forwarded from roskvitKUS/ росквітKUS🌱

Ветэранства - гэта не прыгожы хэпі-энд пасля цітраў, гэта іншы фронт - палітычны, бюракратычны, бытавы, медыцынскі. Менавіта ў гэтай руціне дабрачынная арганізацыя "KUS" працуе кожны дзень.

Выйшла вялікае інтэрв'ю сузаснавальніка нашай арганізацыі Аляксандра "Куся" Клачко для "Салідарнасьці". Гэта шчырая размова пра тое, што адбываецца з добраахвотнікамі пасля таго, як яны здымаюць форму.

Чаму варта прачытаць гэты матэрыял? Вы даведаецеся:
 
🩺 Пра здароўе: Чаму пасля фронту даводзілася прымаць 17 таблетак у дзень і як выжыць ветэрану з інваліднасьцю у Літве без страхоўкі, легальнага статусу і забаронай працаваць першыя 6 месяцаў пасля вяртаньня з вайны?
 
🏗 Пра працу: Ад чыгуначніка і кіраўніка філіяла таксі ў Баранавічах да будоўлі ў Вільні: чаму чалавека, які ўсё жыцьцё прывык працаваць і рукамі і галавой, не палохае будоўля, і як захоўваць гэтую моц, калі пасля фронту задача ўскладнілася - да звыклай нагрузкі дадаліся хранічныя наступствы вайны.
 
🔇Пра ветэранку ад адмаўленьня да прыняцьця: Чаму дапамога ваярам пачынаецца з іх блізкіх і як памяць пра палонных ("Кляшча" і "Тромблі") і загінуўшых пабрацімаў не дае апускаць рукі і прымушае змагацца далей.
 
⚠️Пра сістэмныя праблемы: Чаму стаматалогія для ветэранаў - гэта "касмічныя" грошы, і навошта змагацца за выплаты сем'ям загінуўшых і юрыдычны статус ветэранаў у Еўропе?
 
❤️‍🩹Пра ментальную зону невяртаньня: Як не застацца "галавой на вайне" і чаму псіхалагічная дапамога патрэбна нават самым моцным?
 
💬"Калі мне кажуць: "У цябе нічога не атрымаецца", - я адказваю: "Я паспрабую". Бо калі не рабіць  - дакладна не атрымаецца нічога".
 
Атрыкул - гэта не проста гісторыя аднаго чалавека, гэта маніфест нашай арганізацыі і план дзеяньняў на будучыню.
 
📖Чытайце поўнае інтэрв'ю па спасылцы: https://gazetaby.com/post/alyaksandr-kus-klachko-zrazumeu-shto-treba-zaxodzicz-ne-napralom-a-z-c/214031/

📩Ваша падтрымка ветэранаў - гэта маленькі крок, які робіць вялікую справу магчымай:

💰"Bysol": https://bysol.org/be/initiatives/kus/
💰"KUS": https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

Разам мы можам больш
#roskvitkus
  • 👍 4
  • ❤ 2
Post #5387 439
Сябры, запрашаем Вас у нядзелю 10 траўня на мемарыяльную экскурсію па Вільні "Музыка і муза Станіслава Манюшкі", прысьвечаную дню нараджэньня нашага земляка, які адзначаюць 5 траўня!

Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.

Падчас экскурсіі мы заглыбімся ў культурнае жыцьцё Вільні сярэдзіны XIX стагодзьдзя, пройдземся па адрасах, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю Манюшкі, даведаемся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасьць, згадаем сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго зь якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня. А пасьля экскурсіі ў Карчме 1863 пачуем цудоўную музыку Станіслава Манюшкі і вывучым разам у фармаце сьпеўнага сходу пару ягоных твораў са знакамітага Хатняга сьпеўніка.

Пачатак а 14-й гадзіне ад Ратушнай плошчы рэгістрацыі ў гугл-форме.

Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!  Далучайцеся!
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #5386 480
17 красавіка · 19:00

Запрашаем вас на містычны спектакль-казку «Чортава дачка» (14+)

Спектакль заснаваны на чарадзейнай частцы беларускага фальклору — свеце, дзе жывуць Нячысцікі.

Нячысцікі заўсёды ўплывалі на лёс людзей, прапануючы ім выбар.
Але выбар кожны чалавек робіць сам.

Так здарылася і з нашым героем — Альгердам.

Чалавечае жыццё — гэта шлях, на якім увесь час даводзіцца выбіраць: куды павярнуць, каму паверыць, што страціць і што знайсці. І быць гатовым прыняць наступствы сваіх рашэнняў.

Аўтар і рэжысёр — Сяргей Здаранкоў
Мастачка-пастаноўшчыца — Алена Алешка
Пластыка — Mikiта Біндэрс
Музыка — Leś Nakanavany

У ролях:
Зміцер Рачкоўскі
Марына Здаранкова
Сяржук Тоўсцікаў
Наста Ушакова
Алег Мяцеліца
Юлія Ворык

Спектакль ідзе на беларускай мове.

📍 Meno erdvės VILEIŠIO18
P. Vileišio g. 18N, Vilnius

🎟 Квіткі:
https://fienta.com/lt/chortava-dachka-2
  • ❤ 3
  • 👍 2
Post #5385 371
Сябры, у панядзелак 6 красавіка, на другі дзень каталіцка-пратэстанцкага Вялікадня і ў першы дзень Пакутнага тыдня ў праваслаўных вернікаў запрашаем Вас на прэм'еру велікоднай экскурсіі "Хрысьціянскія сьвятыні Вільні".

Мы пройдзем з вамі па некаторых храмах розных канфесіяў, згадаем некаторыя самыя шанаваныя хрысьціянскія сьвятыні Вільні, а таксама гісторыю міжканфесійных стасункаў.

Пачатак шпацыру ад Вострай Брамы. Рэгістрацыі праз гугл-форму: https://forms.gle/wqPG6nesrB76ase39

Пачатак шпацыру а 13-й гадзіне. Працягласьць троху больш за 2 гадзіны.

Экскурсія праводзіцца за вольныя данаты.
  • 👍 1
Post #5384 415
🎤 Стендап в Вильнюсе | Дима Нарышкин

Любовь после 40 и жизнь в эмиграции – 12 апреля в Вильнюс со стендап-концертом приезжает Дима Нарышкин.

Новая программа – полтора часа свежей комедии про отношения, возраст, переезды и всё то странное и смешное, что происходит с людьми в эмиграции.

Если вам давно хотелось лёгкого вечера, живого стендапа и хорошего смеха, этот концерт точно стоит добавить в планы.

📍 Paviljonas
Pylimo g. 21B, Vilnius

🗓 12 апреля (воскресенье)
⏰ 20:00 – 21:30

🎟 Билеты – 15 € (в день мероприятия – 20 €)

Ютуб с концертами Димы
  • 👍 1
  • 💩 1
Post #5383 388
🇱🇹 Святкуем Дзень Волі у Вільні!
Праграма 25 сакавіка:

– 09:30, Беларуская алея (Gedimino pr. 64)
Акцыя са стужкамі
– 10:00, паркоўка A. Tumėno g. 4
Аўта-мота прабег
– 11:30, Rasų g. 13
Экскурсія на могілках Росы
– 18:00, Лукішская плошча
Мітынг і марш
– 20:00, Bokšto g. 4
Святочнае набажэнства
- 20:30, Goštauto 8, ў Pub Alaus Namai
Канцэрт гурта "Дай Дарогу!"

Квіткі загадзя можна набыць тут :  (дзверы адчыняюцца з 20:00)

Падрабязнасці
  • ❤ 1
  • 👍 1
Older posts →

About this channel

How can I read @razamnews without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Razam - Новостной Канал: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Razam - Новостной Канал have?
Razam - Новостной Канал (@razamnews) has 683 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Razam - Новостной Канал know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →