TGViewer
Channel Public Channel
RADNIANKOU

RADNIANKOU

@radniankou

Даследаванні і AI
Subscribers
255
Photos
41
Videos
1
Links
78
Recent Posts 16 shown
Post #118 248
Мінулае даследаванне пра транзіт улады мы шмат у чым пабудавалі на экспертных ацэнках. Цяпер вырашылі ўзяць проста сухія факты хто дзе вучыўся і хто дзе працаваў, каб пабудаваць граф беларускіх эліт.

Даследаванне
Інтэрактыўная вэб-старонка
  • ❤ 3
  • 🔥 3
  • 🤔 1
Post #116 482
Пакуль думаў, што напісаць пра новую антропікаву мадэль Fable, урад ЗША абмежаваў доступ да яе для ўсіх не грамадзян ЗША.

Уваходзім у часы AI inequality!
Anthropic Statement on the US government directive to suspend access to Fable 5 and Mythos 5 The US government has issued an export control directive to suspend all access to Fable 5 and Mythos 5 by any foreign national, whether inside or outside the United States.
  • 😢 5
  • 👍 1
Post #114 508
Пра што мы гутарым з Claude (апроч працоўных таскаў) і як часта ён нам лесціць
  • 👍 3
  • ❤ 2
  • 🔥 1
Post #113 656
Пачалі з’яўляцца даследаванні, якія глядзяць ці пачаў АІ ужо пісаць рысёрчы лепш за сапраўдных эканамістаў.

Тут далі розным АІ мадэлям і групам даследчыкаў ацаніць эканамічны эфект пэўнай праграмы.

Калі каротка: вынікі прац атрымаліся параўнальныя. Потым усе даследаванні далі на ацэнку АІ і там перамог GPT 5.4, а людзі занялі апошняе месца.

Галоўная праблема з АІ, што нават на адных і тых жа мадэлях, пры аднолькавых уводных часам мадэль можа выдаваць процілеглыя высновы.

Таму важна ўсё пераправяраць і перазапытваць, але роля даследчыкаў усё больш будзе дрэйфаваць у бок “архітэктараў-аўдытараў”.
  • ❤ 3
  • 🔥 2
  • 💩 1
  • 🤨 1
Post #112 741
Неяк чытаў чарговае даследаванне пра тое, як АІ будзе (і ёсць) вельмі эфектыўны ў сферы кібербяспекі, у прыватнасці ідэнтыфікацыі людзей праз злучэнне ў адно розных дробных фактаў і data points. Задымаўся пра гэта, натхніўся і стварыў для Claude Cowork адмысловы скіл, які дазваляе рабіць прэскрынінг заявак. Мы ў ЦНІ праводзім даволі шмат розных мерапрыемстваў і адукацыйных праграм, а ацэнка заявак займае час, патрабуе пэўнай увагі.

Скіл аўтаматызуе гэты працэс, правярае заяўкі і пазначае сумнеўныя. Гэта не вырашае пытанне, не замяняе чалавека, але можа быць добрай дапамогай і заўважаць тое, што чалавек можа ўпусціць. Адпаведна зрабіў шаблон скіла, які кожная арганізацыя можа наладзіць пад свае патрэбы і працэсы. Пішыце ў прыват, што думаеце, таксама пра кейсы выкарыстоўвання, паляпшэнне і аптымізацыі.

Спасылка са скілом для Claude і інструкцыяй: https://github.com/aradniankou/civic-screening-skill
  • 🔥 3
  • ❤ 1
  • 🤔 1
  • 💩 1
Post #111 596
Сфера даследаванняў таксама будзе моцна зменена АІ. Вось напрыклад учора выйшаў новы Claude Opus 4.7, я на гэтым фоне падключыў скілы па стат аналізу, падурыў галаву Дашы Урбан і хутка зрабілі параўнанні гендарных адрозненняў беларускай моладзі, тое што ўскосна закраналі ў нашым апошнім даследаванні па моладзі.

Калі каротка:
- Маладыя жанчыны больш згодныя, што Беларусь бліжэй да Еўропы. Стаўленне да Расіі аднолькавае
- Маладыя жанчыны больш трывожацца па эканамічных пытаннях
- Маладыя жанчыны больш давяраюць усім інстытутам: і НДА, і дзяржаўным

Больш падрабязна і цікава на адмысловым прыгожым сайце, які быў зроблены праз Claude Design (зарэлізілі сёння): https://aradniankou.github.io/BY_Youth/
  • 🔥 7
  • ❤ 3
  • 💩 1
  • 🦄 1
Post #110 606
Нядаўна запісаўся ў АІ-энтузіясты, сам пачаў рабіць эксперыменты з Claude Cowork, ды сачу за тым, як гэта змяняе розныя дамены. Вось напрыклад на днях натаўскі стратком выклаў даследаванне, дзе аналізуюць, якія АІ мадэлі прасцей выкарыстоўваць для распрацоўкі ўласных ботафермаў.

1 - Як бачыце па графіку, не тое, што DeepSeek, але і Gemini лёгка наладзіць для генерацыі дэзынфармацыі, open-source мадэлі ўвогуле амаль не маюць этычных абмежаванняў.

2 - Адрознець АІ ботаў ужо амаль немагчыма, генеруюцца розныя персоны з рознымі тыпамі псіхалагічных паводзінаў, стылямі размоваў. А адмысловы агент сочыць, каб боты не адыходзілі ад сваёй легенды.

3 - З існуючымі туламі генераваць персаналізаваную дэзынфармацыю ў прамысловых памерах стане значна прасцей. Аўтары сцвярджаюць, што рэактыўны кантэнт-менеджмент і падыход на барацьбу з прапагандаю проста не адпавядае памеру праблемы. Заходнім дэмакратыям прыйдзецца шукаць спосабы барацьбы з інфраструктураю вытворчасці ды нарошчваць уласны “атакуючы” патэнцыял.
  • 🔥 3
  • 🤯 3
  • 👨‍💻 3
  • 👍 2
  • 💩 1
Post #108 513
Да сустрэчы ў нядзелю!
  • ❤ 3
Post #107 474

Forwarded from Цэнтр новых ідэй

⚡️ Для фінальнага блока Reshape 2025 прызапасілі для вас дыскусію з поглядам у будучыню — 2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі | 15:45 – 16:45

💭 Абмяркуем, якія магчымасці хаваюцца ў бліжэйшых пяці гадах, да чаго можа прывесці трансфармацыя беларускага палітычнага поля і як да гэтага рыхтавацца.

Выступоўцы: Арцём Шрайбман, Вольга Лойка, Аліна Коўшык, Філіп Біканаў

Мадэрацыя: Антон Раднянкоў, ЦНІ

📍 Рэгіструйся і прыходзь!
  • 👀 2
  • 💩 1
Post #106 801
Пад’ём! Хутка дэдлайн на ўжо трэццюю Акадэмію новай беларускай дыпламатыі. У гэтым годзе фокус будзе на культурнай дыпламатыі, ну а мне па традыцыі выдалі тэму пра перамовы.

Рэгістрацыя тут: https://new-belarusian-diplomacy.academy
  • 🔥 8
  • 🤡 5
  • 👍 2
  • 💩 1
  • 🤗 1
  • 🫡 1
Post #102 890

Forwarded from Банк Ідэй

🏆Хто напісаў лепшыя артыкулы за год?

Мы правялі апытанне сярод экспертаў і нашых падпісантаў, каб вызначыць тыя лепшыя матэрыялы, якія былі апублікаваны на нашым сайце ў гэтым годзе і якія больш за ўсіх спадабаліся нашым чытачам. Па выніках больш за 100 галасоў маем двух пераможцаў!

🏆Лепшая калонка
Антон Раднянкоў — Таксаномія выжывання.

🏆Лепшае даследаванне
Legalize Belarus, Моладзевы блок — Наркапалітыка ў Беларусі.

Але аўтараў і добрых артыкулаў было так шмат, што мы вырашылі зрабіць яшчэ некалькі намінацый ад імя рэдакцыі.

🏆Самае актуальнае даследаванне — Лада Яновіч, Пётр Рудкоўскі

🏆Погляд звонку — Сяргей Гурыеў і Яўген Глібавіцкі

🏆Нацыянальны медыятр — Леся Руднік

🏆Самыя прадуктыўныя аўтары — Анастасія Лузгіна і Павел Мацукевіч

🏆Голас супольнасці — Таццяна Чуліцкая

🏆Іскра дыскусіі — Таццяна Шчытцова

🏆Каштоўнасці прадпрымальніцтва — BEROC i Радзівон Марозаў

🏆Той, хто нясе святло — Яўген Макарчук

🏆Цёмны прарок — Леў Львоўскі

Усе меркаванні і даследаванні чытайце на сайце «Банка ідэй»!
  • ❤ 9
  • 🔥 5
  • 🤮 1
  • 🤡 1
Post #100 873
Беларускі грамадскі сектар выжыў, выехаў, выдыхнуў. Але на гэтым шляху згубілася ўласная тэорыя перамен. Калі раней большасць гульцоў ставіла на змяненне палітыкі дзяржавы праз супрацу ў розных сектарах, то цяпер гэта формула не працуе. Дык чым жа мы тады ўсе займаемся?

У калонцы для Банка ідэй прапаноўвае сваю «таксаномію выжывання» — лаканічнае апісанне галоўных прынцыпаў ды кірункаў працы на найбліжэйшыя гады, магчымую мэту грамадскага сектару ды шляхі яе дасягнення. Гэта не адказ на ўсе пытанні, а, хутчэй, пачатак размовы.
  • 🔥 12
  • 🤡 1
Post #99 1.08K
Грамадскі сектар адаптаваўся, выжыў, пачаў адбудоўваць працу з-за мяжы. Цяпер выклік куды больш сур’ёзны: захаваць рэлевантнасць для беларусаў унутры краіны.

На гэтым шляху прыйдзецца запускаць новыя брэнды, адмаўляцца ад старых і таксічных, шукаць выхады на шырокія аўдыторыі і пазбягаць маргіналізацыі. Гэта будзе не прыемна, не ва ўсіх атрымаецца, даліну смерці пройдуць не ўсе.

Накідаў пару думак пра будучыя выклікі грамадскага сектару ў калонцы для Банку ідэй.
  • 🔥 16
Older posts →

About this channel

How can I read @radniankou without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for RADNIANKOU: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does RADNIANKOU have?
RADNIANKOU (@radniankou) has 255 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does RADNIANKOU know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →