«Было шмат розных пэрыядаў, калі Польшча імкнулася наладзіць больш адкрытыя адносіны зь Беларусьсю. Нямеччына таксама гэта спрабавала.
Усе гэтыя спробы скончыліся няўдачай, і я думаю, што цяперашняя спроба таксама праваліцца.
Па меры таго, як моц Расеі будзе слабнуць, у беларусаў будзе зьяўляцца больш прасторы для таго, каб самім вызначаць сваю будучыню»
Амэрыканская гісторык, журналістка і ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі адказала на пытаньні Радыё Свабода.
