Расейскія камандныя пункты і аб’екты СПА ў Беларусі могуць стаць цэлямі для ракетаў NATO, вынікае з матэрыялу The Wall Street Journal.
За тое, што Беларусь стала часткай ваеннай палітыкі Расеі, нясе адказнасьць Лукашэнка, лічыць кіраўнік НАУ Павал Латушка:
«На сёньняшні дзень Лукашэнка рэалізуе ў зьнешняй палітыцы палітыку абсалютна ў інтарэсах Расейскай Фэдэрацыі, якая не адпавядае нацыянальным інтарэсам беларускага народу ці дзяржавы Рэспублікі Беларусь», — сказаў Латушка.
