У выпадку нападу Расеі NATO адкажа ракетнымі ўдарамі па Калінінградзкай вобласьці, Беларусі і цэлях каля Санкт-Пецярбургу.
Пра гэта заявіў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе Алексус Грынкевіч на форуме бясьпекі ў Варшаве, піша The Wall Street Journal.
«Я не лічу, што канфлікт непазьбежны або неўзабаве пачнецца. Гэта ня так. Але, улічваючы маштаб дзейнасьці, зьвязанай з дывэрсіямі і падпаламі, думаю, што насельніцтва краінаў нашага альянсу крыху нэрвуецца. І я хачу запэўніць мільярд грамадзянаў нашага альянсу: мы дамо рады», — заявіў Грынкевіч.
