TGViewer
Радыё Свабода — Беларусь Радыё Свабода — Беларусь @radiosvaboda · 13.3K subscribers
Post #89380 841
У Польшчы адбыўся пажар на наземнай станцыі Starlink, якая забясьпечвае інтэрнэтам Украіну. Падазраюць дывэрсію https://smarturl.click/AJVOzO

У выніку пажару згарэў разьмеркавальны шчыт, да якога падлучаныя антэны, а побач з аб’ектам знайшлі бутэльку з запальнай сумесьсю.

Пажар адбыўся позна вечарам 23 верасьня ў вёсцы Воля Крабоўска, прыкладна за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Варшавы, паведаміла радыёстанцыя RMF FM.

Намесьнік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык сказаў радыёстанцыі, што ва ўсіх выпадках «дзіўных падпалаў» улады будуць зыходзіць з таго, што гаворка можа ісьці пра дывэрсію.

«Расея выкарыстоўвае даволі простыя мэтады: яны ўчыняюць падпалы і акты сабатажу. Яны выклікаюць грамадзкія хваляваньні па ўсёй Эўропе», — падкрэсьліў ён.
  • 🤬 24
  • ❤ 2
  • 👍 2
  • 😁 1
More from @radiosvaboda
  1. Sep 24, 2026Асноўнае за 24 верасьня • Кубракоў разьвязвае рукі міліцыі. Ціханоўскі не спыняецца. Lady…
  2. Sep 24, 2026Штучны інтэлект для пашырэньня несвабоды ў Беларусі. Дасьледчыкі прэзэнтавалі змрочны праг…
  3. Sep 24, 2026МУС Беларусі заявіў, што грамадзян краіны схіляюць да тэрактаў → https://smarturl.click/qq…
  4. Sep 24, 2026Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус.…
  5. Sep 24, 2026⚡️ Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 15 асуджаных Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ…
  6. Sep 24, 2026У Менску выставілі абвінавачаньне фігурантам справы кол-цэнтру. Што вядома пра схему падма…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →