TGViewer
Radio Gaaga Radio Gaaga @radiogaaga · 577 subscribers
Post #81 17.8K
Памочнік камандзіра палка “Пагоня” Вадзім Пракоп'еў распавёў пра свае чаканні ад канферэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вільні:

💬Лічу, што будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб імітаваць новыя смелыя падыходы. Напрыклад, стварэнне Кабінета, абвяшчэнне ініцыятыў у рамках Рабочага руху і гэтак далей. Без істотных і структурных змен. Прадбачу спробу любымі сродкамі ператварыць бяздзейную Каардынацыйную раду ў саюзнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Для вагі. Упэўнены, што будзе прапанова правесці аўдыт у прымітыўнай форме. Упэўнены, што ніхто не возьме на сябе адказнасць за памылкі двух гадоў. Ніхто не набярэцца мужнасці падаць у адстаўку. Будзе шмат пустых прамоў і фатаграфій.

💬У такім фармаце гэтая сустрэча нічым не будзе карысная людзям унутры Беларусі. Унутры краіны засталося нямала людзей, гатовых змагацца, аднак яны за два гады зразумелі, што офісы за мяжой абсалютна не настроены на барацьбу. Мэты не супадаюць, таму карысці нуль.

💬Людзям патрэбная кансалідацыя здаровых дэмакратычных сілаў як за мяжой, так і ўнутры краіны і вырашэнне канкрэтных палітычных задач унутры Беларусі. На канферэнцыі патрэбная жорсткая дыскусія з узаемнай крытыкай, якая павінна прывесці да выпрацоўкі выразнай адзінай стратэгіі па дасягненні пастаўленых мэт. А глабальная, стратэгічная мэта на дадзены момант у нас адна – зрабіць Беларусь незалежнай ад двух дыктатараў.
More from @radiogaaga
  1. Sep 28, 2022Из всех героев беларуского сопротивления Андрей Зельцер - самый важный, самый крутой. Наш…
  2. Aug 5, 2022"Спадзяюся, карэспандэнт Падсасонны будзе задаволены". ❗️Памочнік камандзіра палка "ПАГОНЯ…
  3. Aug 3, 2022«Вскоре ВСУ возьмут Херсон, Путину поставлен шах» Вадим Прокопьев поделился мыслями о конт…
  4. Jul 27, 2022Частка палка "ПАГОНЯ", якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэння ім. Івана Богуна, ўжо ама…
  5. Jul 26, 2022Памочнік камандзіра палка «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium расказаў пра с…
  6. Jul 24, 2022Премьер Ичкерии Ахмед Закаев предложил сотрудничество беларусам.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →