📌 9 кастрычніка ў Варшаве адбылася прэзентацыя Беларускай грамадскай кансультатыўнай рады па супрацьдзеянні расейскай гібрыднай агрэсіі.
🔻 На паседжанні былі абмеркаваны магчымасці Рады і прапановы далучацца ўсім жадаючым да яе працы. Беларуская кансультатыўная рада будзе аналізаваць пагрозы ад Расеі і інфармаваць грамадства як унутры Беларусі, так і за яе межамі пра магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі, у тым ліку пра рызыкі ваеннай эскалацыі і правакацый, якім можа падвергнуцца Беларусь, Польшча і краіны Балтыі.
https://racyja.com/by/palityka/prezentacyja-rady-pa-supracdzejanni-rasejskaj-hibrydnaj-ahresii/
Post #51747
83




- ❤ 6
- 👍 1