Рэакцыя ў польскіх медыя на абвяшчэнне Яраслава Іванюка ў вышук ў Беларусі і Расеі:
wPolityce.pl
Партал вынес у загаловак пытанне, ці дапаможа польскі ўрад свайму грамадзяніну. У інтэрв’ю Іванюк назваў пераслед, на яго думку, спробай запалохаць яго і асяроддзе незалежных выдаўцоў. Выданне таксама паведаміла пра яго звароты па падтрымку да польскіх дзяржаўных устаноў і праваабарончых арганізацый.
Niezależna.pl
Выданне апублікавала інтэрв’ю з Іванюком і звярнула ўвагу на тое, што ён з’яўляецца польскім грамадзянінам і легальна займаецца выдавецкай дзейнасцю ў Польшчы. У матэрыяле прыводзіцца яго заклік да польскіх уладаў, Міністэрства замежных спраў і Агентуры ўнутранай бяспекі (ABW) адрэагаваць на сітуацыю.
o2.pl
Матэрыял тлумачыць магчымую сувязь справы з абвінавачаннямі беларускіх уладаў на адрас так званай «кааліцыі незалежных беларускіх выдаўцоў». Асобна згадваюцца магчымыя абмежаванні для Іванюка ў паездках за мяжу.
Post #51740
81

- ❤ 1
- 👍 1