⚽️ Зборная Беларусі па футболе ўзнялася на дзве пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу ФІФА і займае 94-е месца.
⚽️ Беларусы маюць у актыве 1249,60 бала. У папярэдняй версіі рэйтынгу каманда знаходзілася на 96-й пазіцыі.
⚽️ У верасні і кастрычніку каманда Віктара Ганчарэнкі правяла чатыры матчы ў Лізе нацый. Яна саступіла Албаніі (0:2), згуляла ўнічыю з Фінляндыяй (0:0), разграміла Сан-Марына (4:0), а ў апошнім матчы перамагла Фінляндыю (1:0).
⚽️ У актыве зборнай сем ачкоў, яна займае другое месца ў сваім квартэце. Беларусам засталося правесці два матчы – з Сан-Марына (12 лістапада) і Албаніяй (15 лістапада).
https://racyja.com/by/sport/futbolnaja-zbornaja-belarusi-uznjalasja-u-rejtynhu/
Post #51687
55

- 💩 1