📌 Дрыса стаіць пры ўпадзенні ракі Дрысы ў Дзвіну. Пісьмова горад упершыню згадваецца пад 1386 годам, але археалагічныя матэрыялы сведчаць пра больш старажытнае пасяленне. У Сярэднявеччы Дрыса была звязаная з Полацкай зямлёй, а пазней уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага ваяводства.
🔻 У 1962 годзе горад перайменавалі ў Верхнядзвінск. Гэтая назва замацавалася ў афіцыйным ужытку, але старая Дрыса нікуды не знікла: яна засталася ў гістарычных дакументах, літаратуры, старых фотаздымках, назве ракі і памяці мясцовых жыхароў.
https://racyja.com/by/vandrouki/drysa-staradauni-horad-na-dzvine/
Post #51506
113




- ❤ 4
- 👍 2