Павел Муравейка, які з 2024 года ўзначальваў Генеральны штаб і быў першым намеснікам міністра абароны, стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Фармальна гэта кадравая ратацыя: генерал пакідае пасаду, звязаную з непасрэдным кіраваннем войскам, і пераходзіць у грамадзянскі апарат. Але ў лукашэнкаўскай сістэме такі пераход выглядае не паніжэннем, а палітычным падвышэннем.
📌 Мікола Бянько -- пра тое, ці стала прызначэнне генерала ў Адміністрацыю прэзідэнта падвышэннем.
https://racyja.com/by/palityka/pra-toe-ci-stala-pryznacenne-henerala-u-administracyju-prezidenta-padvysennem/
